Кіраўнік лабараторыі - Асіпенка Д.Ф.


Дэталі абсталявання, адноўленыя і ўмацаваныя
па новых тэхналогіях, распрацаваных у НДЛ ФПТП
Навукова-даследчая лабараторыя Галоўнага ўпраўлення пуцi Міністэрства шляхоў зносін пры БелIIЧТ была створана ў 1963 г., а 18 лютага 1964 г. у адпаведнасці з пастановай № 17 Дзяржаўнага камітэта па каардынацыі навукова-даследчых работ СССР атрымала статус галіновай.
Заснаваў лабараторыю першы рэктар БелIIЧТа (БелДУТ), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксей Аляксеевіч Петруковіч.
НДЛ выконвала шэраг навукова-даследчых работ па паляпшэнню ўзаемадзеяння пуцi і рухомага саставу, па павышэнню надзейнасці працы рэйкавых ланцугоў, па ўдасканаленні канструкцыі элементаў чыгуначнага пуцi на жалезабетоннай падрэйкавай падставе і інш.
У 1993 г. у сувязі з распадам Саюза была перайменавана ў НДЛ «Пуць».
Кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі - д.т.н., прафесар Багдановіч Павел Мікалаевіч, спецыяліст у галіне трыбалогіі, матэрыялазнаўства, дынамікі і трываласці машын і механізмаў, аўтар больш за 190 навуковых прац, 5 манаграфій, 2 падручнікаў.
У складзе лабараторыі 1 кандыдат тэхнічных навук і 3 навуковых супрацоўніка. Лабараторыя створана па загадзе рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту » ад 10.02.2011 г.
Кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі - д.т.н., прафесар Багдановіч Павел Мікалаевіч, спецыяліст у галіне трыбалогіі, матэрыялазнаўства, дынамікі і трываласці машын і механізмаў, аўтар больш за 190 навуковых прац, 5 манаграфій, 2 падручнікаў.
У складзе лабараторыі 1 кандыдат тэхнічных навук і 3 навуковых супрацоўніка. Лабараторыя створана па загадзе рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту » ад 10.02.2011 г.
Кіраўнік навукова-даследчай лабараторыі - д.т.н., прафесар Багдановіч Павел Мікалаевіч, спецыяліст у галіне трыбалогіі, матэрыялазнаўства, дынамікі і трываласці машын і механізмаў, аўтар больш за 190 навуковых прац, 5 манаграфій, 2 падручнікаў.
У складзе лабараторыі 1 кандыдат тэхнічных навук і 3 навуковых супрацоўніка. Лабараторыя створана па загадзе рэктара ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту » ад 10.02.2011 г.
З красавіка 2006 года функцыянуе навукова-даследчая лабараторыя «Транспартныя камунікацыі», навуковым кіраўніком якой з'яўляецца прафесар В.Я. Нягрэй. Актыўны ўдзел у працы лабараторыі прымае прафесарска-выкладчыцкі склад і супрацоўнікі кафедры «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы».
2 сакавіка 1998 г. у складзе БелIIЧТа (цяпер БелДУТ) была створана навукова-даследчая лабараторыя «Грузавая, камерцыйная работа і тарыфы» (НДЛ ГКРТ). Кіраўніком лабараторыі прызначаны Елавой І.А.
З 1 чэрвеня 1998 г. дадзеная лабараторыя ўключана ў структуру Цэнтра комплексных транспартных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
У цяперашні час у НДЛ «ГКРТ» працуюць: навуковыя супрацоўнікі Асіпенка Л.У., Патылкiн Я.М., інжынеры Петрачкоў С.А. і Ганчар М.А., а таксама выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры «КГКР».

Мэтамі лабараторыі з'яўляюцца правядзенне навукова-тэхнічных і эканамічных даследаванняў і выкананне практычных распрацовак па праблемах удасканалення кіравання грузавой і камерцыйнай работай, удасканалення тарыфнай палітыкі, вызначэння тарыфаў на грузавыя і пасажырскія перавозкі, распрацоўкі нарматыўнай і прававой дакументацыі, узаемадзеяння станцый чыгункі з пуцямi несупольнага карыстання прамысловых прадпрыемстваў і іншыя.
Атрыманыя за час дзейнасці НДЛ ГКРТ вынікі навукова-даследчай работы выкарыстоўваюцца Беларускай чыгункай, яе структурнымі падраздзяленнямі, грузаадправіцелямi, грузаатрымальнікамi і пасажырамі пры рэгуляванні адносін, звязаных з ажыццяўленнем чыгуначных перавозак і аказаннем транспартна-экспедыцыйных паслуг, а таксама прамысловымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь.
Для правядзення даследаванняў у галіне дыягностыкі і ацэнкі рэсурсу элементаў будаўнічых канструкцый на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту 5 лютага 1991 г. была створана НДЛ «Механіка грунтоў, падставы і падмуркі», рэарганізаваная ў 2001 годзе ў НДЛ «Будаўнічыя канструкцыі, падставы і падмуркі». Яе першым навуковым кіраўніком быў д.т.н., прафесар І.А. Кудраўцаў, чыё імя лабараторыя носіць з 2007 г.
У 2019 годзе лабараторыя была перайменавана ў НДЛ «Дыягностыка, выпрабаванне і даследаванне будаўнічых матэрыялаў і канструкцый» імя праф. I.А.Кудраўцава.
З 2009 года НДЛ функцыянуе пры кафедры «Прамысловыя і грамадзянскія збудаванні». У цяперашні час яе навуковым кіраўніком з'яўляецца загадчык кафедры «Прамысловыя і грамадзянскія збудаванні», к.т.н., дацэнт Васільеў Аляксандр Анатольевіч.
Васільеў Аляксандр Анатольевіч з'яўляецца членам Тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ў галіне архітэктуры і будаўніцтва «Эксплуатацыя, абследаванне, рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў» (ТКС 12), а таксама прадстаўніком БелДУТа ў экспертным савеце па каардынацыі, удасканаленні і павышэнню навукова-тэхнічнага ўзроўню работ у галіне абследавання будынкаў і збудаванняў пры Дзяржаўным прадпрыемстве «ІНСТЫТУТ НДПТІБ імя Атаева С.С.».
Навукова-даследчая лабараторыя «ДВДБМiК» з 1999 года з'яўляецца першай будаўнічай арганізацыяй у Гомельскай вобласці, акрэдытаванай на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО / МЭК 17025-2007..
Права правядзення выпрабаванняў, вобласць дзейнасці, тэхнічная кампетэнтнасць і незалежнасць НДЛ «ДВДБМiК» БелДУТа засведчаны атэстатам акрэдытацыі (Certificate of Accreditation) №BY/112.1.0932, выдадзеным Гомельскім цэнтрам стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.
НДЛ праводзіць выпрабаванні будаўнічых матэрыялаў і канструкцый у адпаведнасці з «Вобласцю акрэдытацыі».
Права на выкананне работ па абследаванню будынкаў і збудаванняў засведчана атэстатам адпаведнасці № 0000024-АБ.
Волонтёрство — так называется движение, в которое с каждым годом вовлекается всё больше и больше людей. Волонтеры – это люди, которые добровольно оказывают помощь тем, кто в этом нуждается.