Рашэнне аб стварэнні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» (далей - РГА «Белая Русь») прынята Устаноўчым З'ездам 17 лістапада 2007 года.

РГА «Белая Русь» зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 снежня 2007 года.

Старшыня РГА «Белая Русь» - Давыдзька Генадзь Браніслававіч.

Юрыдычны адрас РГА «Белая Русь»: 220034, г. Мінск, вул. М. Фрунзе, 5, п. 300.

У аснове стварэння і развіцця «Белай Русі» была і застаецца прыхільнасць палітычнаму курсу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Члены аб'яднання з'яўляюцца яго актыўнымі і паслядоўнымі прыхільнікамі.

Мэтамі дзейнасці РГА «Белая Русь» з'яўляюцца:

  1. Пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, у якім кожны грамадзянін адчувае сябе свабоднай, самадастатковай, незалежнай асобай, чыi здольнасці рэалізуюцца ў поўным аб'ёме.
  2. Аб'яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.
  3. Фарміраванне палітычнай свядомасці грамадзян у адпаведнасці з палажэннямі Праграмы РГА «Белая Русь» і давядзенне іх кансалідаванага волевыяўлення да дзяржаўных і палітычных інстытутаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter