Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (да 1993 г. – БIIЧТ) заснавана ў 1953 годзе і размешчана ў г. Гомелі – адным з самых прыгожых месцаў Беларускага Палесся.

bsut1

БелДУТ – установа адукацыі, навукова-даследчы і адукацыйны цэнтр, базай якога з'яўляецца ўніверсітэт з трыма філіяламі.

У склад універсітэта ўваходзяць 9 факультэтаў, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту, выпрабавальны цэнтр чыгуначнага транспарту і орган па сертыфікацыі.

Філіялы БелДУТ – гэта каледжы чыгуначнага транспарту ў гарадах Брэст, Гомель і Орша.

На факультэтах універсітэта навучаюцца больш за 6 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання, выкладаюць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 150 прафесараў і дацэнтаў.

Галоўнай задачай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з'яўляецца захаванне, назапашванне і развіццё каштоўнасцяў транспартнай адукацыі, фундаментальнай і прыкладной навукі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў, інавацыйных тэхналогій і прынцыпаў кіравання. Універсітэт развіваецца як інтэграцыйная ўстанова адукацыі, як адзіны навукова-адукацыйны транспартны комплекс. Гэта дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць педагагічны і навуковы патэнцыял калектыву, рыхтаваць спецыялістаў у скарочаныя тэрміны навучання, прапаноўваць навучэнцам выбар адукацыйнай траекторыі, якая задавальняе іх інтэлектуальным, сацыяльным і эканамічным патрэбам.

bsut2

Калі Вы задаеце сабе пытаннi «Куды паступіць пасля 11-га класа?», «Куды паступіць пасля ССНУ?», майце на ўвазе, што

выпускнікі БелДУТ – кадравая эліта прадпрыемстваў транспартнага комплексу і прамысловасці;

БелДУТ – гэта:

bsut3

БелДУТ цвёрда прытрымліваецца прынцыпаў рэалізацыі канцэпцыі «залатога» трохкутніка «адукацыя - навука – вытворчасць».

Пры факультэтах універсітэта дзейнічаюць 13 навуковых школ.

Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту (НДIЧТ) БелДУТ уключае ў сябе 7 навукова-даследчых лабараторый.

belsut

Паступіць у Беларусі ў вышэйшую навучальную ўстанову – гэта зрабіць выбар.

А, калі Вы захопіцеся навукай, то для Вас заўсёды адчынены дзверы вышэйшых навуковых школ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту!

Мы будзем рады, калі для вучобы і супрацоўніцтва Вы вылучыце наш універсітэт.

Кароткую інфармацыю аб усіх напрамках дзейнасці БелДУТ можна прачытаць у буклеце.

БелДУТ – гэта лепшае месца для таго,
каб стаць высокакваліфікаваным спецыялістам,
і перспектыўны партнёр для ўкаранення навукі ў вытворчасць!