НДЛ «Пуць»
- Апублікавана 12.09.2019 20:54
Навукова-даследчая лабараторыя Галоўнага ўпраўлення пуцi Міністэрства шляхоў зносін пры БелIIЧТ была створана ў 1963 г., а 18 лютага 1964 г. у адпаведнасці з пастановай № 17 Дзяржаўнага камітэта па каардынацыі навукова-даследчых работ СССР атрымала статус галіновай.
Заснаваў лабараторыю першы рэктар БелIIЧТа (БелДУТ), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Узбекскай ССР, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксей Аляксеевіч Петруковіч.
НДЛ выконвала шэраг навукова-даследчых работ па паляпшэнню ўзаемадзеяння пуцi і рухомага саставу, па павышэнню надзейнасці працы рэйкавых ланцугоў, па ўдасканаленні канструкцыі элементаў чыгуначнага пуцi на жалезабетоннай падрэйкавай падставе і інш.
У 1993 г. у сувязі з распадам Саюза была перайменавана ў НДЛ «Пуць».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter