30 кастрычніка 2019 года студэнты спецыяльнасці «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце» спецыялізацыі «Сістэмы перадачы і размеркавання інфармацыі» (група ЭС-51) у межах вывучэння дысцыпліны «Абарона інфармацыі ў тэлекамунікацыйных сістэмах» па ініцыятыве выкладчыка дацэнта Буя Паўла Міхайлавіча ўзялі ўдзел у вебінары «Kaspersky Web Traffic Security: перазагрузка. Бэта-тэставанне новых магчымасцяў».

29 кастрычніка 2019 года адбыўся першы тур восеньскай серыі інтэлектуальных гульняў для студэнтаў «Што? Дзе? Калі?».

29 кастрычніка 2019 года Народны ансамбль танца «Палескія зоры» студэнцкага клуба імя Заслужанага дзеяча культуры А. С. Коваля ўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці 7-га Чэмпіянату Еўропы па вольнай і грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў з парушэннем слыху.

28 кастрычніка 2019 года лепшыя студэнты Гомельскай вобласці, якія будуць прадстаўляць свае ВНУ на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019», змаглі адчуць сябе сапраўднымі хакеістамі і піцамейкерамі.

25 кастрычніка 2019 года прайшоў маштабны праект пад назвай «Міжнароднае прадпрымальніцкае тэставанне» ў рамках навукова-адукацыйнага праекта інстытута сучаснай адукацыі SmartSkills.

З 14 па 25 кастрычніка 2019 года на спартыўных аб’ектах установаў адукацыі ГДТУ ім. П. В. Сухога і БелДУТ прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд.

24 кастрычніка 2019 года ў гатэлі Minsk Marriott Hotel адбыўся «Інавацыйны дзень SAP» для Беларускай чыгункі, у якім узяў удзел загадчык кафедры «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», к. э. н., дацэнт Шатроў С. Л.

25 кастрычніка 2019 года ў БелДУТ адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навуковыя і метадычныя аспекты матэматычнай падрыхтоўкі ва ўніверсітэтах тэхнічнага профілю».

У адпаведнасці з планам міжнароднага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў перыяд з 24 па 25 кастрычніка на ваенна – транспартным факультэце ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» (далей-ВТФ ва УА «БелДУТ») прайшла Міжнародная навукова-гістарычная канферэнцыя «Другая Сусветная вайна 1939-1945. Погляд сучаснікаў», мэтай якой было абмеркаванне гістарычных працэсаў разгляданага перыяду, давядзенне вынікаў праведзеных даследаванняў, набыццё ваенна-гістарычных ведаў аб прымяненні Ўзброеных Сіл у гады Другой сусветнай вайны і выпрацоўка адзіных поглядаў на гістарычныя працэсы дадзенага перыяду.

6 кастрычніка 2019 года студэнты і супрацоўнікі «БелДУТ» узялі ўдзел у «Зіхацячым велапрабегу» ў рамках Форуму «ПраРовар» праекта «Гарадскі веларух ў Беларусі».