Перадача парэшткаў савецкага салдата для пахавання


Курсанты ўзвода ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта 9 снежня 2020 года ўзялі ўдзел у знакавым міжнародным мерапрыемстве, якое прайшло на памежным пункце пропуску «Чырвоны Камень» Добрушскага раёна.

Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы астанкаў савецкага салдата Лайкова Уладзіміра Цімафеевіча прадстаўнікам Расійскай Федэрацыі для перапахавання яго на роднай зямлі. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Гомельскай вобласці, Добрушскага, Лоеўскага раёнаў, а гэтак жа Бранскай вобласці і Навазыбкаўскага раёна Расійскай Федэрацыі.

1

Радавы Чырвонай Арміі Лайкоў Уладзімір Цімафеевіч нарадзіўся і вырас у вёсцы Замішава Навазыбкаўскага раёна, ва ўзросце 18 гадоў ў 1943 годзе пайшоў на фронт. У лістападзе таго ж года ад яго перасталі прыходзіць лісты дадому. Сям’я шукала салдата, але, на жаль, безвынікова. З лістапада 1943 года Уладзімір Цімафеевіч лічыўся зніклым без вестак. Аднак у гэтым годзе парэшткі чырвонаармейца былі выяўленыя ўдзельнікамі Гомельскага абласнога пошукавага грамадскага аб’яднання «Памяць Айчыны» у ваколіцах вёскі Марс Лоеўскага раёна. Ім удалося ўстанавіць асобу загінулага, знайсці і звязацца з ягонымі сваякамі.2

Прысутная на цырымоніі пляменніца загінулага воіна Мельнікава Любоў Фёдараўна выказала словы ўдзячнасці і падзякі гомельскім пошукавікам, кіраўніцтву Гомельскай вобласці, за тое, што Уладзімір Цімафеевіч, хоць і праз 77 гадоў, будзе з ушанаваннямі пахаваны на сваёй Радзіме, у сяле Замішава.

5

5

78
79

5

Загінулы пры вызваленні Гомельшчыны Лайкоў Уладзімір Цімафеевіч, як і тысячы нашых суграмадзянаў, змагаўся за свабоду нашай агульнай Радзімы. Сёння брацкія народы Беларусі і Расіі аб’яднаныя цеснымі культурнымі і духоўнымі сувязямі, эканамічным і палітычным супрацоўніцтвам у межах Саюзнай Дзяржавы, разам абараняюць і адстойваюць памяць аб Вялікай Перамозе на міжнароднай арэне, не дазваляючы нікому яе апаганіць.

У гэты юбілейны год 75-годдзя Перамогі Савецкага народа над фашызмам яшчэ адзін воін, што каваў гэтую Перамогу, вярнуўся дадому. Бо вайна будзе скончана толькі тады, калі будзе пахаваны ейны апошні салдат.

Курсавы афіцэр батальёна курсантаў
ваенна-транспартнага факультэта
капітан Дземідовіч І.С.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter