Пераможца конкурсу праектаў памятнага знака «Памяці спаленых і неадноўленых вёсак Вязень і Сялец»


У кастрычніку 2020 года Клічаўскім райвыканкамам быў абвешчаны конкурс праектаў памятнага знака «Памяці спаленых і неадноўленых вёсак Вязень і Сялец».

У 1942 годзе фашысты расстралялі 140 мірных жыхароў гэтых населеных пунктаў, а вёскі спалілі. На месцы пахавання паставілі помнік «Расколатая хата».

memorial raskolataya hata

Асноўная мэта конкурсу – памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, вяртанне мемарыялу былога бляску, актывізацыя турыстычнага патоку.

Па выніках конкурсу пераможцам прызнана студэнтка спецыяльнасці «Архітэктура» 4 курса Анастасія Коўрык.

Віншуем Насцю і жадаем ёй творчых поспехаў!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter