Праект «ЛЕПШЫ МАЛАДЫ НАВУКОВЕЦ-2020»


ІI Міжнароднае кніжнае выданне краінаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «ЛЕПШЫ МАЛАДЫ НАВУКОВЕЦ-2020» з’яўляецца ўнікальным праектам, скіраваным на прапаганду навукі і асобасных поспехаў маладых навукоўцаў усёй СНД і Еўропы, які пракладае мост паміж краінамі ў межах міжнароднага супрацоўніцтва на карысць далейшай інтэграцыі навукі. 

Гэты міжнародны праект арганізуецца сярод навукова-адукацыйных установаў Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Заяўкі на ўдзел у праекце прымаюцца па разнастайных напрамках (навука, мастацтва, спорт) ад паспяховых маладых навукоўцаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў, актывістаў арганізацый. 

Калі пачаўся прыём заявак у другі нумар кніжнай калекцыі «Лепшы малады навуковец-2020», арганізаванага Міжнароднай асацыяцыяй маладых навукоўцаў (Казахстан, Нур-Султан) пры падтрымцы Аб’яднання юрыдычных асобаў у форме асацыяцыі «Агульнанацыянальны рух “Бобек”», магістрант кафедры «Мытная справа» па спецыяльнасці «Эканоміка» спецыялізацыі «Знешнеэканамічная дзейнасць» Базака Вера Уладзіміраўна вырашыла ў ім паўдзельнічаць.

03

 

Пасля адбору навуковых артыкулаў і навуковых прац было прынята рашэнне аб публікацыі артыкула Веры аб эфектыўным выдаткаванні рэсурсаў шляхам устаноўкі генеравальнай дарожнай рампы на прыкладзе мытнага паста «Казловічы», дзе на сённяшні дзень яна ажыццяўляе сваю прафесійную дзейнасць.

У ІІ нумар кніжнай калекцыі былі ўключаныя ўладальнікі лаўрэаты міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных алімпіяд, канферэнцый, праектаў і выступленняў; лідары і актывісты грамадскіх моладзевых рухаў, Члены Нацыянальнай зборнай, Лаўрэаты і прызёры Алімпійскіх гульняў, міжнародных і спартыўных спаборніцтваў з Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Кіргізстан, Рэспублікі Беларусь і г.д. Удзельнікам праекта, у тым ліку і Веры Уладзіміраўне, быў прадстаўлены зборнік «Лепшы малады навуковец - 2020» і ўручаны сертыфікат.

Таксама навуковаму кіраўніку Веры – дацэнту кафедры «Мытная справа» Пятрову-Рудакоўскаму Антону Пятровічу была выказана падзяка за аказаную падтрымку маладым навукоўцам.

01
02
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter