СТБ ISO 9000-2015 "Сістэмы менеджменту якасці. Асноўныя палажэнні і слоўнік"
СТБ ISO 9001-2015 "Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні"
Рэгістрацыя на ЦТ – 2024
Месца регістрацыі: г. Гомель, вул. Кірава, 34,
(уваход з боку вул. Камсамольская), ауд. 106.
Тэлефоны «гарачай лініі»
8 (0232) 95-28-02, +375 (0232) 31-55-04
Інфармацыя аб рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні 2025 года
Пры рэгістрацыі абітурыент падае заяву па свайму выбару на адной з дзяржаўных моў Республікі Беларусь.
Заяву для ўдзелу ў ЦТ абітурыент у перыяд з 9 красавіка да 22 красавіка 2025 года можа падаць адным з пералічаных спосабаў (па сваім меркаванні):
- запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ праз сетку Інтэрнэт па адрасе: www.regct.rikc.by (далей – сістэма папярэдняй рэгістрацыі) у адпаведнасці з Інструкцыяй па запаўненні электроннай формы заявы для ўдзелу ў ЦТ з дапамогай сістэмы папярэдняй рэгістрацыі;
- асабіста, наведаўшы адзін з пунктаў рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства, пасведчанне бежанца або даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу). У мэтах недапушчэння масавага збору людзей Цэнтр рэгістрацыі УА «БелДУТ» арганізуе Папярэдні запіс (электронная чарга), што дазволіць вызначыць дату і час наведвання абітурыентамі пунктаў рэгістрацыі.
У адпаведнасці з п. 1.1.2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2008 № 565 «Аб спагнанні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні і ўнясенні змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» аплата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні ажыццяўляецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» у памеры 0,1 базавай велічыні (3,7 руб.) за адзін навучальны прадмет.
Інструкцыя па аплаце рэгістрацыйнага ўзносу за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ размешчана на сайце РІКВ у раздзеле «Інструкцыя па ўнясенню платы».
У адпаведнасці з п. 1.1.2 Пастановы плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у цэнтралізаваным тэсціраванні не спаганяецца з асобных катэгорый абітурыентаў.
Абітурыенты, з якіх не спаганяецца плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (маюць ільготу), павінны ў прапанаваныя ім пунктам рэгістрацыі дату і час асабіста падаць заяву і забраць у пункце рэгістрацыі пропуск (- а), маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу, і іх ксеракопіі.
Абітурыенты, якія маюць льготу, падачу заявы для ўдзелу ў ЦТ праз сістэмы папярэдні рэгістрацыі не ажыццяўляюць.
Аплата (7 рублёў за адзін навучальны прадмет) ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы "Разлік" адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Здзейсніць аплату можна любым з даступных Вам спосабаў, у тым ліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак у аплатна-даведачных тэрміналах (інфакіёсках), плацежных тэрміналах і банкаматах, разлікова-касавых цэнтрах банкаў, з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, а таксама наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах любога банка.
Калі Вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму «Разлік» (АРІП).
У выпадку аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі банкі могуць узяць з Вас камісійнае ўзнагароджанне за прыём наяўных грашовых сродкаў. Памер камісійнай узнагароды ў такім выпадку удакладняйце ў банку.
Для здзяйснення плацяжу НЕАБХОДНА:
1) выбраць
2) ўвесці серыю і нумар дакумента, які сведчыць асобу абітурыента (пашпарт), затым прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас абітурыента;
3) ўвесці суму плацяжу (калі не паказаная);
4) праверыць карэктнасць уведзенай Вамі інфармацыі;
5) здзейсніць плацёж.
Пры праходжанні рэпетыцыйнага тэставання ва ўстанове адукацыі Вы павінны прадаставіць арганізатарам квітанцыю аб аплаце і пазначыць у бланку адказу нумар аперацыі ў АРІП.