ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ
12
11
10

Анонсы

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
29
30

Навіны



Круглы стол «Вызваленне Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


26 лістапада 2020 года Гомель адзначыць 77-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэты дзень скончылася страшная 822-дзённая акупацыя горада. У гонар вызвалення Гомеля на плошчы Паўстання ўсталяваны помнік знакамітай баявой машыне часоў Вялікай Айчыннай вайны – танк «Т-34»; збудаваныя: Курган Славы, мемарыяльныя комплексы; усталяваныя помнікі; на плошчы Працы запалены Вечны агонь. Імёнамі апалчэнцаў, падпольшчыкаў, партызанаў і вызваліцеляў Гомеля названыя вуліцы.

У памяць аб гэтай знамянальнай даце 18 лістапада 2020 г. у групе ГІ-11 пад кіраўніцтвам куратара, старшага выкладчыка кафедры «Філасофія, гісторыя і паліталогія» Н. А. Рабцавай праведзены круглы стол «Вызваленне Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

9

1
6
1
6

Трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі асветлены ў дакладзе В. Якушэнка і А. Сталяровай. Старчанка К., Бяляеў А., Грэжэсяк А., Бахолдзін К. распавялі аб жорсткім акупацыйным рэжыме на тэрыторыі горада. Барацьба партызанаў і падпольшчыкаў у гады акупацыі прадстаўлена ў прэзентацыях А. Мітраховіч, З. Захаранка, М. Гаршковай.

У дакладзе «Вызваленне Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» В. Томіна, А. Ермалаева, Е. Захожая распавялі аб разлютаваных баях за горад. Як выглядаў горад пасля вызвалення, як праходзіла ягонае аднаўленне і развіццё, паказана ў прэзентацыях А. Андрэйкаўца, С. Букатага, А. Кошмана.

Подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі якіх названыя вуліцы Гомеля, былі прадстаўлены ў дакладзе В. Дзергача, Д. Драгун, В. Саўкінай.

1
6
1
6
1
6
1
6
1
6
1
6
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter

БелДУТ на Дошцы гонару

Фотагалерэя