З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Апублікавана 02.07.2025 10:21
3 ліпеня мы адзначаем галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для Беларусі з'яўляецца пунктам адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы.
Нягледзячы на каласальныя разбурэнні, нашай краіне ўдалося аднавіцца, дасягнуць уражлівых вынікаў у розных сферах. Адбылося імклівае развіццё культуры, навукі і адукацыі. Беларусы захавалі і прымножылі лепшыя дасягненні савецкага перыяду, асвойваюць сучасныя высокатэхналагічныя галіны эканомікі. Сфармаваны за гады незалежнасці духоўны, маральны, інтэлектуальны, эканамічны патэнцыял дазваляе нам з упэўненасцю глядзець у будучыню. А народнае адзінства, добрасумленная праца і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі з'яўляюцца залогам дасягнення самых запаветных мэтаў.
Гонар і слава тым, хто аднаўляў родную Беларусь у пасляваенныя гады, хто сваёй нястомнай працай і зацятасцю стаў прыкладам будучым пакаленням, унёсшы вялікі ўклад у выхаванне і падрыхтоўку спецыялістаў для транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь.
У гэты светлы і радасны дзень жадаю вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Хай кожны дзень вашым жыцці будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Рэктар універсітэта
МІКАЛАЙ КАЗАКОЎ
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter