Мітынг ля брацкіх магіл на Ляшчынскіх могілках
- Апублікавана 01.07.2025 17:45
1 ліпеня прайшлі ўрачыстыя ўскладання кветак і вянкоў да помнікаў і мемарыяльных комплексаў на Ляшчынскіх могілках напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту аддалі даніну памяці і павагі загінулым ля брацкіх магіл.
Курсанты роты ганаровай варты ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту неслі Вахту памяці ля мемарыялаў.
Ад імя кіраўніцтва ўніверсітэта да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся прарэктар універсітэта па навуковай рабоце доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў. У сваёй прамове, ён падкрэсліў, што што наш абавязак, як грамадзян Рэспублікі Беларусь ніколі не забываць аб тых цяжкіх падзеях, ахвярах вайны, захоўваць памяць аб нашых вызваліцелях, якія падарылі свабоду, незалежнасць і мірнае неба над галавой.
- Няхай гэтае свята аб'яднае нас усіх і нагадае пра важнасць нашай гісторыі і нашых агульных каштоўнасцях.
Намеснiк дэкана па IВР ФЭБТ
Н.А. Рабцава
Фота Мiхаiла Каранкевiча (прэс-служба)
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter