Мітынг ля помніка братам Лізюковым


1 ліпеня напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 81-гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў калектыў БелДУТ, студэнты і курсанты правялі ўрачысты мітынг на плошчы Перамогі ля помніка братам Лізюковым.

Гэта месца з'яўляецца знакавым, дзе кожны гараджанін можа ўшанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за магчымасць жыць на беларускай зямлі пад мірным небам. Гэтае свята заўсёды было і застаецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа.

3

2

6

7

4

10

Усе прысутныя выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.

5

8

На ўрачыстым мітынгу выступіў прарэктар універсітэта па навуковай рабоце доктар тэхнічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Ерафееў, які павіншаваў усіх прысутных з галоўным дзяржаўным святам, якое сімвалізуе свабоду, суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. Пажадаў усім міру, дабрабыту, здароўя і поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай Беларусі.

– Хай над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба, а кожны дзень прыносіць радасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

9

Са словамі падзякі выступіў намеснік старшыні камісіі па сацыяльнай палітыцы маладзёжнага савета пры Гомельскім гарадскім савеце дэпутатаў, студэнт 3-га курса электратэхнічнага факультэта Іван Жаўноў. Ён сказаў, што помнік братам Лізюковым, гэта тры лёсы, якія зрасліся ў гераічным яднанні. Усе трое загінулі ў баях. Двое з братоў-Пётр і Аляксандр Лізюковы былі Героямі Савецкага Саюза, а трэці – Яўген Лізюкоў, несумненна, заслугоўвае гэтага звання. Яўген і Аляксандр ваявалі на розных франтах, загінулі і пахаваныя ў розных месцах, і вось цяпер, шмат дзесяцігоддзяў праз, яны зноў разам – навечна, У нашым родным горадзе. Спіной да спіны, гатовыя абараняць, як і ў тыя страшныя Ваенныя часы.

11

На ўрачыстым мітынгу было прадастаўлена слова ветэрану працы БелІІЧТ-БелДУТРасціславу Раманавічу Цімафеенка , сынуРамана Іларыёнавіча Цімафеенка – аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расціслаў Рамановіч успомніў герояў вайны, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу. Звярнуўся да маладога пакалення, сказаў, што моладзь-гэта наша будучыня! Пажадаў быць годнымі спадкаемцамі слаўных традыцый нашых продкаў, будаваць моцную і квітнеючую Беларусь.

Будзьце актыўнымі, мэтанакіраванымі і не бойцеся цяжкасцяў.

12

Усе прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да помніка братам Лiзюковым.

13

14

16

17

15

Намеснiк дэкана па IВР ФЭБТ
Н.А. Рабцава

Фота Алены Белавус (прэс-служба)

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter