Спецыяльнасць 6-05-1042-01 «Транспартная лагістыка (Міжнародная транспартная лагістыка)»


Прафілізацыя «Міжнародная транспартная лагістыка»

ЗАВОЧНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Ступень

Бакалаўр

Кваліфікацыя

Інжынер-эканаміст. Лагіст

Прадметы профільнага
выпрабавання

Эканоміка арганізацыі (ПЎВ)

 Асновы менэджменту
(ПЎВ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

На платнай аснове

План прыёму
2023 года, чал.

 7

15

Прахадныя балы
2023 года

244

189

На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі прымаюцца асобы, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях, навучальныя планы якіх інтэграваныя з навучальнымі планамі спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін.

 

Найменне спецыяльнасці,
напрамку спецыяльнасці,
спецыялізацыі БелДУТ

Спецыяльнасць ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Транспартная лагістыка

6-05-1042-01

 

Аперацыйная дзейнасць у лагістыцым

2-25 02 32

Эканоміка і арганізацыя вытворчасці

2-27 01 01

Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце

2-44 01 01

Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце

2-25 01 03

 


Транспартная лагістыка – сфера дзейнасці, звязаная з планаваннем, арганізацыяй і рэалізацыяй аптымальных схем дастаўкі грузаў ад адпраўніка да атрымальніка з ажыццяўленнем кантролю прасоўвання грузу на ўсім шляху яго руху, мінімізацыяй выдаткаў па яго дастаўцы, каардынацыяй дзеянняў з транспартнымі, экспедыцыйнымі і іншымі арганізацыямі, уцягнутымі ў працэс дастаўкі, мытнымі органамі, планаваннем работы транспартнага прадпрыемства.

Асноўнымі сферамі прафесійнай дзейнасці спецыяліста з’яўляюцца: арганізацыя перавозак грузаў чыгуначным транспартам, складаванне, транспартная апрацоўка грузаў і транспартна-экспедыцыйная дзейнасць.

У кола абавязкаў спецыяліста ўваходзіць:

  • арганізацыя і кіраванне лагістычнымі працэсамі;
  • арганізацыя і кіраванне рознымі відамі перавозак;
  • аператыўнае кіраванне транспартнымі патокамі і іх аптымізацыя, праца з замовамі, запасамі, складаваннем і грузоперапрацоўкай, пакаваннем.

У працэсе навучання ў студэнтаў фармуюцца і сістэматызуюцца прафесійныя веды ў наступных галінах:

  • арганізацыя і праектаванне транспартна-лагістычных сістэм;
  • арганізацыя і кіраванне транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю;
  • фармаванне глабальных лагістычных сістэм у міжнароднай лагістыцы;
  • правядзенне тэхніка-эканамічнага і фінансавага аналізу вытворча-гаспадарчай дзейнасці транспартных арганізацый;
  • арганізацыя і правядзенне маркетынгавых даследаванняў рынкавай кан’юнктуры лагістычных паслуг;
  • выкарыстанне сучаснага інфармацыйнага праграмнага забеспячэння ў лагістыцы.

Асноўнымі месцамі размеркавання спецыялістаў у галіне лагістыкі з'яўляюцца:

  • транспартна-экспедыцыйныя і лагістычныя кампаніі;
  • транспартна-лагістычныя цэнтры;
  • прадпрыемствы транспартнага комплексу рэспублікі;
  • арганізацыі, якія аказваюць мытныя паслугі.

Выпускаючая кафедра «Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай»

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter