Спецыяльнасць 1-37 02 04
«Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце»

Спецыялізацыя 1-37 02 04 01 «Аўтаматыка і тэлемеханіка»

 

ЗАВОЧНАЯ СКАРОЧАНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Кваліфікацыя

Інжынер-электрык

Прадметы профільнага
выпрабавання

Тэарэтычныя асновы электратэхнікі
(ПЭ)

Імпульсная, лічбавая і мікрапрацэсарная тэхніка
(ПЭ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

На платнай аснове

План прыёму
2019 года, чал.

16 

12

Прахадныя балы
2019 года

179

137

На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі прымаюцца асобы, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях у адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2017 г. № 33 «Аб устанаўленні пераліку спецыяльнасцяў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навучальныя планы якіх інтэграваныя з навучальнымі планамі спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі, для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў скарочаны тэрмін».

 

Найменне спецыяльнасці,
напрамкі спецыяльнасці,
спецыялізацыі БелДУТ

Спецыяльнасць ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь на чыгуначным транспарце

1-37 02 04

Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце

2-37 02 31

Тэхналагічная сувязь на чыгуначным
транспарце

2-37 02 32

 

Па спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» вядзецца падрыхтоўка, накіраваная на вывучэнне прынцыпаў праектавання, эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання рэлейных, мікраэлектронных і камп’ютэрных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі, якія забяспечваюць кіраванне адказнымі тэхналагічнымі працэсамі (сістэмы аўтаматычнага рэгулявання руху цягнікоў на станцыях, перагонах і дыспетчарскіх участках).

У навучальным працэсе шырока прымяняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі навучання. На кафедры ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма навучання, якая змяшчае  21 навучальны курс па асноўных дысцыплінах спецыяльнасці.

Выкладчыкі і супрацоўнікі ўдзельнічаюць у правядзенні навукова-даследчых работ, тэматыка якіх звязана з удасканаленнем эксплуатацыі сучасных прылад і сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі, мадэрнізацыяй існуючых і распрацоўкай новых сістэм.

Выпускаючая кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь»