Загадчык кафедры «Лакаматывы»

frenkel by

Фрэнкель Сямён Якаўлевіч

Тэлефон: +375 232 95-37-78
Тэлефон: +375 232 95-39-41
e-mail: sjfrenk@gmail.com
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Навукова-даследчая работа


Навукова-даследчая работа калектыву кафедры вядзецца па трох асноўных напрамках:

  • ўдасканаленне канструкцыі і павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі цеплавозаў;
  • надзейнасць, энергаэфектыўнасць, электрабяспека пры праектаванні і рэканструкцыі сістэм электрыфікацыі цягавых і стацыянарных спажыўцоў чыгуначнага транспарту;
  • тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне дынамікі і трываласці механічных сістэм, пераважна транспартнага прызначэння.

Навуковая школа  «Трыбафатыка» прафесара Сосновского Л.А.

Спецыялісты кафедры пры выкананні навукова-даследчых работ актыўна ўзаемадзейнічаюць з галіновай навукова-даследчай лабараторыяй «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», навукова-даследчай лабараторыяй «Сістэмы электразабеспячэння транспарту», ТАА «НВА Трыбафатыка», навукова-даследчай лабараторыяй пуцi, выпрабавальным цэнтрам БелДУТа.

Па навуковаму напрамку ўдасканалення канструкцыі і павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі цеплавозаў праводзяцца наступныя работы:

  • распрацоўка арганізацыйна-тэхналагічных і тэхнічных мерапрыемстваў па зніжэнні расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў на цягу цягнікоў;
  • распрацоўка аўтаматызаваных сістэм разліку планавага расходу энергарэсурсаў на цягу цягнікоў у пасажырскім руху і ацэнкі эфектыўнасці прымянення рэсурсазберагальных мерапрыемстваў на магістральных лакаматывах;
  • аналіз абсталявання і тэхналогіі рамонту цягавага рухомага саставу ў лакаматыўных дэпо і распрацоўка адпаведнай нарматыўнай дакументацыі;
  • даследаванне ўплыву ўмоў руху цягніка на расход паліўна-энергетычных рэсурсаў;
  • распрацоўка і ўдасканаленне канструкцый паліўных сістэм лакаматываў, а таксама тэхналогій іх эфектыўнага функцыянавання.

Па навуковаму напрамку надзейнасці, энергаэфектыўнасці, электрабяспекі пры праектаванні і рэканструкцыі сістэм электрыфікацыі цягавых і стацыянарных спажыўцоў чыгуначнага транспарту праводзяцца наступныя работы:

  • распрацоўка метадаў аптымізацыі сістэм цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і электрычных чыгунак, метрапалітэна і гарадскога электрычнага транспарту;
  • распрацоўка метадаў і методык тэарэтычнага і практычнага вырашэння задач па аналізу, кантролі і аптымізацыі рэжымаў працы сістэм электразабеспячэння;
  • распрацоўка нарматыўна-даведачнай базы і стандартаў, якія рэгламентуюць патрабаванні па праектаванні, рэканструкцыі, эксплуатацыі і рамонту прылад сістэм электразабеспячэння і рухомага саставу;
  • распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных разліковых сістэм для структурных падраздзяленняў чыгуначнага транспарту.

У рамках навуковага напрамка тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў дынамікі і трываласці механічных сістэм праводзяцца наступныя работы:

  • распрацоўка і ўкараненне перспектыўных канструкцый чыгуначнага рухомага саставу, ацэнка іх рэсурсу;
  • эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні працэсаў пашкоджанасцi, умоў дасягнення гранічнага стану і даўгавечнасці найбольш адказных - трыбафатычных сістэм машын і механізмаў па найважнейшых крытэрыях працаздольнасці;
  • распрацоўка і выраб машын для зносастомленасных выпрабаванняў матэрыялаў, мадэляў пар трэння і трыбафатычных сістэм ва ўмовах, блізкіх да эксплуатацыйных;
  • распрацоўка і ўкараненне эфектыўных метадаў кіравання працэсамі комплекснага зносастомленаснага пашкоджання трыбафатычных сістэм з мэтай павышэння іх эксплуатацыйнай надзейнасці пры зніжэнні выдаткаў працы, сродкаў і матэрыялаў у вытворчасці і эксплуатацыі; метадаў зносастомленасных выпрабаванняў, у тым ліку паскораных; нарматыўных дакументаў, у тым ліку дзяржаўных стандартаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter