Загадчык кафедры «Лакаматывы»

frenkel by

Фрэнкель Сямён Якаўлевіч

Тэлефон: +375 232 95-37-78
Тэлефон: +375 232 95-39-41
e-mail: sjfrenk@gmail.com
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Гiсторыя кафедры


Кафедра створана ў 1956 годзе пад назвай «Рухомы састаў і эксплуатацыя рухомага саставу». Пасля падзелу ў 1958 годзе спецыяльнасцяў «Лакаматывы» і «Вагоны» стала называцца «Эксплуатацыя і рамонт рухомага саставу», а з 1961 года - «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка». З пачаткам падрыхтоўкі інжынераў па спецыяльнасці «Гарадскі электрычны транспарт» ў 1994 годзе атрымала назву «Цягавы рухомы састаў». У 1999 г. кафедра была падзелена на дзве кафедры: “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў”.

Першым загадчыкам кафедры быў к.т.н., дацэнт Казакоў Віктар Мікалаевіч, адзін з аўтараў першага ў СССР падручніка для ВНУ «Цеплавозная гаспадарка».

У вераснi 1957 года кафедру ўзначаліў двойчы ганаровы чыгуначнік, к.т.н., дацэнт Гуткоўскі Уладзімір Антонавіч.

З 1961 да 1964 гг. на пасадзе загадчыка на кафедры працаваў вядомы вучоны, спецыяліст у галіне паравознай гаспадаркі, доктар тэхнічных навук, прафесар Сахачэўскi Мікалай Аляксандравіч. Яго падручнік па паравознай гаспадарцы быў перакладзены на нямецкую, польскую, румынскую і кітайскую мовы. Разам з дацэнтамі Гуткоўскiм У.А., Філімонавым А.І. і Догiным М.Е., якія мелі багаты вопыт педагагічнай работы, маладымі ў той час кандыдатамі навук Кастроміным А.М., Гiзатуллiным Р.К. і іншымі супрацоўнікамі Сахачэўскi М.А. закладваў традыцыі кафедры. Аспірантуру пад кiраўнiцтвам Сахачэўскага М.А. скончылі выкладчыкі кафедры Шумілаў А.Г. і Рафалоўскi В.У. Пад яго кіраўніцтвам створана цеплавозная лабараторыя, у якой не адно пакаленне студэнтаў ўпершыню знаёмілася з цеплавозным абсталяваннем.

З 1964 па 1966 гг. кафедрай кіраваў к.т.н., дацэнт Філімонаў Аляксандр Іванавіч - цудоўны лектар, высокаадукаваны і культурны выхавальнік моладзі.

З 1966 па 1978 гг. на кафедры працаваў, а з 1966 па 1973 гг. кіраваў ёю буйны спецыяліст па цеплавознай гаспадарцы, адзін з аўтараў падручніка для ВНУ, прафесар Кругер Павел Канстанцінавіч. Аспірантуру пад кiраўнiцтвам Кругера П.К. скончылі Шыдлоўскі В.У., Сякерын Е.В., Лазееў В.М.

Пад кіраўніцтвам к.т.н., дацэнта Догiна М.Е., які працаваў на кафедры з 1960 па 1979 г.г., была створана навукова-даследчая лабараторыя пнеўматранспарта, супрацоўнікі якой выконвалі даследаванні не толькі для чыгуначнага транспарту, але і для іншых галін народнай гаспадаркі, развівалі тэорыю двухфазных патокаў. Пад кіраўніцтвам Догiна М.Е. выкладчыкам кафедры Кучмай М.П. была падрыхтавана і абаронена кандыдацкая дысертацыя, прысвечаная ўдасканаленні прылад пясочнай гаспадаркі лакаматыўных дэпо.

З 1973 па 1979 гг. і з 1986 па 1988 гг. кафедру ўзначальваў вядомы вучоны ў галіне электраабсталявання і аўтаматыкі цеплавозаў, к.т.н., дацэнт Кастромін Анатоль Міхайлавіч. Пад яго кіраўніцтвам выконваліся работы па ўдасканаленні кіравання дызель-генератарам, цягавымі электрарухавікамі і цеплавозам увогуле. Школу Кастроміна А.М. прайшлі шматлікія спецыялісты-цеплавознiкi, у тым ліку абаранілі кандыдацкія дысертацыі Рафалоўскi В.У., Шыдлоўскі В.У., Сякерын Е.В., Чулак С.А., Фрэнкель С.Я.

У 1988 годзе за распрацоўку, укараненне і дэманстрацыю на ВДНГ СССР вынаходкі «Прылада аўтаматычнага кіравання транспартным сродкам» (аўтары Кастромін А.М., Рафалоўскi В.У., Фрэнкель С.Я. і інш.) БелIIЧТ узнагароджаны дыпломам ВДНГ СССР.

У 1979-1986 гг. кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Гiзатуллiн Растам Карымавiч - вядомы спецыяліст у галіне паліўнай апаратуры цеплавозных дызеляў. Вынікі навуковых даследаванняў цяпер доктара тэхнічных навук, прафесара Гiзатуллiна Р.К. паспяхова выкарыстоўваюцца работнікамі лакаматыўнай гаспадаркі Беларускай чыгункі, чыгунак краін СНД, а таксама пры падрыхтоўцы спецыялістаў-цеплавознiкаў.

З 1988 года кафедрай кіруюць выпускнікі БелДУТ (БелIIЧТа). З 1988 па 1993 гг. кафедрай загадваў к.т.н., дацэнт Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч. У гэты час пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю кафедральнае міні-дэпо (ангар) з дзеючым цеплавозам. У перыяд з 1993 па 2001 гг. кафедрай кіраваў к.т.н., дацэнт Сухапараў Сяргей Іванавіч. У гэтыя гады кафедра пачала рыхтаваць інжынераў па спецыяльнасцях «Гарадскі электрычны транспарт», «Электравозы» і «Судавыя энергетычныя ўстаноўкі». Створаныя лабараторыі «Гарадскі электрычны транспарт» для падрыхтоўкі інжынераў-электрамеханікаў і «Прылада і канструкцыя аўтамабіляў», перададзеная пазней кафедры «Агульнатранспартныя праблемы». У гэты перыяд (1999 г.), таксама адбыўся падзел кафедры на дзве: “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў”.

З 1999 па 2016 гг. кафедрай «Электрарухомы састаў» нязменна кіраваў Магіла Уладзімір Сцяпанавіч. Пры яго непасрэдным удзеле адбылося адкрыццё і станаўленне новых спецыяльнасцяў: «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (электрычны транспарт і метрапалітэн)» і «Электразабеспячэнне чыгунак». Таксама працягвалася падрыхтоўка інжынераў па спецыяльнасці «Гарадскі электрычны транспарт». У станаўленні кафедры прымалі ўдзел к.т.н., дацэнты В.У. Рафалоўскi і Л.А. Ергучоў.

У 2007 годзе пры кафедры «Электрарухомы састаў» арганізавана навукова-даследчая лабараторыя «Сістэмы электразабеспячэння транспарту». Кіраўнік лабараторыі к.т.н. Еўдасёў І.С., навуковы кіраўнік - к.т.н., дацэнт Магіла У.С. Напрамкамі даследаванняў лабараторыі з'яўляюцца: распрацоўка метадаў аптымізацыі сістэм цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага саставу і электрычных чыгунак, метрапалітэна і гарадскога электрычнага транспарту; распрацоўка метадаў і методык тэарэтычнага і практычнага вырашэння задач па аналізу, кантролі і аптымізацыі рэжымаў працы сістэм электразабеспячэння; распрацоўка нарматыўна-даведачнай базы і стандартаў, якія рэгламентуюць патрабаванні па праектаванні, рэканструкцыі, эксплуатацыі і рамонту прылад сістэм электразабеспячэння і рухомага саставу; распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаваных разліковых сістэм для структурных падраздзяленняў чыгуначнага і гарадскога транспарту, а таксама метрапалітэнаў.

З 2001 па 2011 гг. кафедрай «Цеплавозы і цеплавыя рухавікі" кіраваў к.т.н., дацэнт Фрэнкель Сямён Якаўлевіч. Пры яго непасрэдным удзеле ў 2008 годзе быў створаны адукацыйны стандарт 1-37 03 01 «Тэхнічная эксплуатацыя судавых энергетычных установак», а таксама сумесна з загадчыкам кафедры «Электрарухомы састаў» Магілай У.С. распрацаваны адукацыйны стандарт 1-37 02 01 «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)». Створаны дзеючы макет высакавольтнай камеры цеплавоза 2ТЭ10У. У гэты перыяд інтэнсіўна вядуцца навукова-даследчыя работы ў галіне нармавання расходу энергарэсурсаў на цягу цягнікоў. Абаронены дысертацыі на атрыманне ступені кандыдата тэхнічных навук Самадумам Ю.Г. і Скрэжэндзеўскiм В.У.

З 2011 года кафедру ўзначальваў к.т.н., дацэнт Скрэжэндзеўскi Віктар Уладзіміравіч. У 2013 годзе распрацаваны адукацыйныя стандарты другога пакалення па спецыяльнасцях 1-37 03 01 «Тэхнічная эксплуатацыя судавых энергетычных установак» і 1-37 02 01 «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (па напрамках)» (апошні стандарт сумесна з Магілай У.С.). У 2014 годзе набыты мультымедыйны комплекс для павышэння эфектыўнасці аўдыторных заняткаў, абноўлена лабараторнае абсталяванне для дысцыплін «Электраабсталяванне цеплавозаў», «Аўтаматыка і аўтаматызацыя цеплавозаў», «Праграмуемыя лічбавыя прылады» і «Перадачы магутнасці лакаматываў». У 2016 годзе пачаліся работы па глыбокай мадэрнізацыі станцыі выпрабаванні ТЭД метадам ўзаемнай нагрузкі.

У верасні 2016 гады адбылося аб'яднанне кафедраў “Цеплавозы і цеплавыя рухавікі” і “Электрарухомы састаў” у адну кафедру «Лакаматывы», а ў студзенi 2017 года да кафедры «Лакаматывы» далучылі кафедру «Дынаміка, трываласць і зносаўстойлівасць транспартных сродкаў».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter