Спецыялізацыя 1-37 02 04 03
«Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы»

ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Кваліфікацыя

Інжынер-электрык

Прадметы профільнага
выпрабавання

Фізіка (ЦТ)

Матэматыка (ЦТ)

Руская (беларуская)
мова (ЦТ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

На платнай аснове

План прыёму
2020 года, чал.

24 

Прахадныя балы
2019 года

258

Па спецыялізацыі «Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы» вядзецца падрыхтоўка, накіраваная на вывучэнне сучаснай мікраэлектроннай базы, схематэхнічных і тэхналагічных аспектаў распрацоўкі спецыялізаваных мікраэлектронных сістэм і прылад, метадаў стварэння надзейнага праграмнага забеспячэння. Вывучаюцца сучасныя мовы праграмавання высокага ўзроўню, тэхналогія аб’ектна-арыентаванага праграмавання і праектавання складаных сістэм.

У рамках падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці вывучаюцца мовы праграмавання: C, C++, Java, Javascript, PHP, VHDL, Асэмблера x86, x64, PIC16, а таксама сучасныя сістэмы дакументавання праграмнага забеспячэння JavaDoc і Doxygen.

Заняткі праводзяцца ў сучасных лабараторыях з выкарыстаннем актуальнага абсталявання і праграмнага забеспячэння. Для арганізацыі выканання студэнтамі практычных заданняў і лабараторных работ ўкаранёна і паспяхова выкарыстоўваецца сістэма кіравання навучаннем «Moodle».

Студэнты могуць прайсці навучанне ў сеткавай акадэміі Cisco (ID 3072978). Сеткавая акадэмія дазваляе палепшыць фундаментальную падрыхтоўку і стымулюе навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў па тэорыі і практыцы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных (LAN) і глабальных (WAN) сетак з ужываннем агульнапрызнаных стандартаў.

Студэнты спецыялізацыі ««Мікрапрацэсарныя інфармацыйна-кіруючыя сістэмы» пасля заканчэння універсітэта працуюць у «ЭПАМ Сістэмз», Беларускай чыгунцы, ААТ «Интервэйл-Гомель», ААТ «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», Замежнае унітарнае прадпрыемства «ІВА-Гомель» і інш.

У 2016 годзе кафедрай заключана дамова аб супрацоўніцтве з «ЭПАМ Сістэмз» – амерыканскай ІТ-кампаніяй, вытворцам заказнога праграмнага забеспячэння, якая з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій. Адкрыта факультэцкая вучэбна-навуковая лабараторыя інфармацыйных тэхналогій «БелДУТ – ЭПАМ Сістэмз».

Выпускаючая кафедра «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»