Спецыялізацыя 1-37 02 04 01 «Аўтаматыка і тэлемеханіка»

ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Кваліфікацыя

Інжынер-электрык

Прадметы профільнага
выпрабавання

Фізіка (ЦТ)

Матэматыка (ЦТ)

Руская (беларуская)
мова (ЦТ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

План прыёму
2019 года, чал.

 30 

Прахадныя балы
2019 года

237

153

 

Па спецыялізацыі «Аўтаматыка і тэлемеханіка» вядзецца падрыхтоўка, накіраваная на вывучэнне прынцыпаў праектавання, эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання рэлейных, мікраэлектронных і камп’ютэрных сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі, якія забяспечваюць кіраванне адказнымі тэхналагічнымі працэсамі (сістэмы аўтаматычнага рэгулявання руху цягнікоў на станцыях, перагонах і дыспетчарскіх участках).

У навучальным працэсе шырока прымяняюцца сучасныя тэхнічныя сродкі навучання. На кафедры ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма навучання, якая змяшчае 21 навучальны курс па асноўных дысцыплінах спецыяльнасці.

Выкладчыкі і супрацоўнікі ўдзельнічаюць у правядзенні навукова-даследчых работ, тэматыка якіх звязана з удасканаленнем эксплуатацыі сучасных прылад і сістэм чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі, мадэрнізацыяй існуючых і распрацоўкай новых сістэм.

Выпускаючая кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханіка і сувязь»