Спецыяльнасць 6-05-0715-09 «Сістэмы забеспячэння руху цягнікоў»


Прафiлізацыя «Кібербяспека транспартных сістэм»

ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ

Тэрмін навучання

4 гады

Ступень

Бакалаўр

Кваліфікацыя

Інжынер-электрык

Прадметы профільнага
выпрабавання

Матэматыка
ЦЭ, ЦТ)

Фізіка (ЦЭ, ЦТ)

Руская (беларуская)
мова (ЦЭ, ЦТ)

Форма навучання

За кошт сродкаў бюджэту

План прыёму
2025 года, чал.

22

Прахадныя балы
2025 года

207

 

Найважнейшай задачай чыгуначнага транспарту з'яўляецца забеспячэнне бяспекі людзей і захаванасці грузаў. Нароўні са звыклымі пагрозамі бяспекі, такім як адмовы абсталявання, уплыў знешніх прыродных фактараў і памылкі людзей пры распрацоўцы і эксплуатацыі сістэм, усё большае значэнне набываюць пагрозы, звязаныя з наўмысным уздзеяннем на сістэмы кіравання з мэтай выклікаць катастрафічныя наступствы. Кібербяспека на чыгуначным транспарце-гэта сукупнасць метадаў і практык абароны ад нападаў зламыснікаў на кампутарныя сістэмы кіравання рухам цягнікоў. Кібербяспека прымае ўсё большае значэнне для сістэм кіравання рухам цягнікоў у сувязі з лічбавізацыяй чыгуначных сістэм, актыўным укараненнем бязлюдных тэхналогій, беспілотных транспартных сродкаў і прымяненнем сістэм штучнага інтэлекту.

У рамках прафілізацыі будуць вывучаны такія дысцыпліны як:
- Аперацыйныя сістэмы і сістэмнае праграмаванне
- Тэхнічныя сродкі і метады абароны інфармацыі
- Абарона праграмнага забеспячэння і баз дадзеных
- Сучасныя тэхналогіі нейронавых сетак
- Сістэмны аналіз і прагназаванне кібербяспекі
- Забеспячэнне бяспекі аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter