НДЛ «Упраўленне перавозачным працэсам»

 

Універсітэтам вядзецца паслядоўная праца па прывядзенні назвы спецыяльнасцяў агульнай вышэйшай, паглыбленай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 011-2022 "Спецыяльнасці і кваліфікацыі".

Матэрыял у стане абнаўлення. Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.

Кафедра «Упраўленне эксплуатацыйнай работай і ахова працы» з'яўляецца выпускаючай - ажыццяўляе падрыхтоўку і выпускае інжынераў па спецыяльнасцях:

Таксама кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку студэнтаў усіх факультэтаў і формаў навучання па ахове працы, тэхналогіі працы чыгуначных станцый і участкаў, бяспекі жыццядзейнасці, менеджменце на транспарце і дысцыплінах прававога цыклу.

Узначальвае кафедру Фёдараў Я.А.     

У навучальным працэсе і ў правядзенні навуковых даследаванняў кафедра цесна супрацоўнічае з Беларускай чыгункай. Навукова-даследчыя лабараторыі «Упраўленне перавозачным працэсам» (НДЛ УПП) (навуковы кіраўнік к. т. н., дацэнт Ерафееў А.А.) і «Транспартныя камунікацыі» (НДЛ ТК) (навуковы кіраўнік д. т. н., прафесар Нягрэй В.Я.) актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні складаных вытворчых задач Беларускай чыгункі, транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь. У складзе навуковых творчых калектываў НДЛ УПП працуюць усе выкладчыкі кафедры, а на пастаяннай аснове с. н. с. Казлоў В.Г., н. с. Бiк-Мухаметава А.І., н. с. Страдомскi М.Ю. і інжынер Сідаровіч Ю.С.

Навукоўцы і выкладчыкі кафедры на працягу многіх гадоў праводзяць заняткі на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў былых чыгунак МШЗ СССР, а ў цяперашні час Беларускай чыгункі, прапагандуючы сучасныя прагрэсіўныя тэхналогіі перавозачнага працэсу, эфектыўныя метады аператыўнага і адміністрацыйнага кіравання ў новых эканамічных умовах. Штогод у групах павышэння кваліфікацыі навучаюцца дзесяткі спецыялістаў і кіраўнікоў станцый, аддзелаў і службы перавозак.

ipk

На семінары, у якасці старшыняў ДЭК часта запрашаліся буйныя навукоўцы, паплечнікі прафесараў Ціхамірава І.Г. і Грунтова П.С., і кіраўнікі Беларускай чыгункі. Кафедра падтрымлівае сувязь з вядучымі навукоўцамі ў галіне кіравання перавозак: прафесарамі Некрашэвічам У.І., Барадзіным А.Ф. і іншымі. Перад студэнтамі часта выступалі таксама кіраўнікі Беларускай чыгункі, у тым ліку Юшкевіч А.П., Шчэнiкаў Л.Н., Шкапiч С.І., Гапееў У.І., Жарэло У.І., Рахманько В.Г., Дышчанка М.В., Дулуб П.М., Шылаў І.С., якія падкрэслівалі ролю інжынернай творчасці ў стваральнай працы чыгункі.

gek1
gek2

Дзяржаўныя экзаменацыйныя камісіі

Кафедра захавала традыцыі, закладзеныя прафесарам Ціхаміравым І. Г. Амаль трыццаць гадоў праводзяцца прадметныя алімпіяды сярод студэнтаў 3-га і 4-га курсаў на лепшае веданне «Правіл тэхнічнай эксплуатацыі» і «Інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай рабоце». Штогод вызначаюцца пераможцы ў конкурсе на лепшы курсавы праект.

olimpПераможцы алімпіяды на лепшае веданне «Правіл тэхнічнай эксплуатацыі»
eksЭкскурсія на станцыю

Суправаждальныя дакументы аб інфармацыйным мадэляванні

wordЗагад МаіБ № 70 от 16.03.2018 «Аб укараненні тэхналогіі інфармацыйнага мадэлявання»

wordЗагад МаіБ № 104 от 24.04.2018 «Аб стварэнні працоўнай групы»

 

BIM (Building Information Modeling или Building Information Model) — інфармацыйнае мадэляванне будынку або інфармацыйная мадэль будынку.

Інфармацыйнае мадэляванне будынку – гэта падыход да ўзвядзення, абсталявання, забеспячэння эксплуатацыі і рамонту будынку (да кіравання жыццёвым цыклам аб’екта), дзеля якога неабходны збор і комплексная апрацоўка ў працэсе праектавання ўсёй архітэктурна-канструктарскай, тэхналагічнай, эканнамічнай і іншай інфармацыі аб будынку з усімі яе ўзаемасувязямі і залежнасцямі, калі будынак і ўсё, што датычыцца яго разглядаецца як адзіны аб’ект.

Трохмерная мадэль будынку або іншага будаўнічага аб’екту, звязаная з інфармацыйнай базай дадзеных, у якой кожнаму элементу мадэлі магчыма прысваеннне дадатковых атрыбутаў. Асаблівасць такога падыходу заключана ў тым, што будаўнічы аб’ект праектуецца фактычна як адзінае цэлае. І змяненне якога-небудзь з ягоных параметраў цягне за сабою аўтаматычнае змяненне астатніх звязаных з ім параметраў і аб’ектаў, аж да чарцяжоў, візуалізацый, спецыфікацый і каляндарнага графіка.

ВІМ мае дзве галоўных перавагі перад CAD

  1. Мадэлі і аб’екты кіравання ВІМ – гэта не проста графічныя аб’екты, гэта інфармацыя, што дазваляе аўтаматычна ствараць чарцяжы і справаздачы, выконваць аналіз праекта, мадэляваць графік выкананння работ, эксплуатацыю аб’ектаў і г.д., дае калектыву будаўнікоў неабмежаваныя магчымасці для прыняцця найлепшага рашэння з улікам усіх наяўных дадзеных.
  2. ВІМ падтрымлівае размеркаваныя групы, таму людзі, інструменты і задачы могуць эфектыўна і сумесна выкарыстоўваць гэтую інфармацыю на працягу ўсяго жыццёвага цыкла будынку, што выключае збыткоўнасць, паўторны ўвод і страту дадзеных, памылкі пры іх перадачы і пераўтварэнні.

Тэхналогія ВІМ – інфармацыйнае мадэляванне аб’ектаў – спрашчае сумесную работу і дазваляе кантраляваць і ліквідаваць калізіі на кожным этапе праектавання.

 

Праектаванне Ў AUTODESK REVIT

AUTODESK REVIT, або проста REVIT – спецыялізаваны праграмны комплекс, прызнначаны для мадэлявання будынкаў.

Хто карыстаецца REVIT:

  • архітэктары - Revit Architecture;
  • праектыроўшчыкі нясучых канструкцый - Revit Structure;
  • праектыроўшчыкі інжынерных сетак і сістэм - Revit MEP.

Што можна зрабіць з дапамогай комплекса REVIT:

  • трохмернае мадэляванне элементаў будынкаў і пляскатага чарчэння элементаў афармлення;
  • стварэнне карыстальніцкіх аб’ектаў;
  • арганізацыі сумеснай працы над праектам, пачынаючы ад канцэпцыі і завяршаючы выпускам працоўных чарцяжоў і спецыфікацыяў.

База дадзеных REVIT можа змяшчаць інфармацыю аб праекце на розных этапах жыццёвага цыклу будынку, ад распрацоўкі канцэпцыі да будаўніцтва і зняцця з эксплуатацыі.

Як працуе сістэма:

У праграмным комплексе ёсць магчымасць стварэння агульнай трохмернай мадэлі будынку, якая ўмоўна разбіваецца на працоўныя плоскасці, адкуль бяруцца ўсе аналізуемыя элементы (калоны, сцены, падмуркі, перакрыцці). Элементы бяруцца з загружанных сямействаў (у праграме прадугледжана магчымасць стварэння сваіх сямействаў).

  • Капітальны рамонт памяшканняў у будынку інтэрнату па вул. Чырвонаармейская 6а г. Гомеля.
  • Капітальны рамонт фасадаў і замена аконных блокаў у будынку НДІ «Навуковы цэнтр комплексных транспартных праблем» па вул. Савецкая, 25 г. Гомеля.
  • Праект усталявання супрацьпажарных перашкод у калідорах інтэрнатаў № 1,2,3,4 УА «БелДУТ».
  • Мадэрнізацыя ўчастка цеплатрасы ад ЦК­-12-2-27/2 да ўводу ў цеплавы вузел будынку вучэбнага корпусу № 1 па вул.Кірава, 34 г. Гомеля.
  • Мадэрнізацыя сістэмы асвятлення лекцыйных і лабараторных аўдыторый № 1, 3, 4 УА «БелДУТ» з усталяваннем энергазберагальных свяцільнікаў.
  • Замена аконных блокаў у лекцыйных аўдыторыях 170 і 180 і прылеглых калідорах вучэбнага корпусу № 2 УА «БелДУТ» па вул. Камсамольскай, 13 г. Гомеля
  • Электразабеспячэнне будынку кантрольна-прапускнога пункта вучэбнага палігона УА «БелДУТ» у пер. Зялёны, 1 пас. Пабеда.
  • Рамонт памяшканняў другога паверху сталоўкі УА «БелДУТ» па вул.Кірава, 36 г. Гомеля.
  • Мадэрнізацыя складскога памяшкання на 1-м паверсе спартыўнага комплексу УА «БелДУТ» па вул. Камсамольскай, 10 г. Гомеля.
  • Уваходная группа УА «БелДУТ» з боку вуліцы Кірава- праспекта Перамогі.

Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:

  1. Выкананне фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў і эксперыментальных распрацовак.
  2. Арганізацыю і правядзенне навуковых кангрэссаў, канферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў, выставаў і інш.

Пералік асноўных навуковых накірункаў:

  1. Сучасныя метады разліку элементаў будынкаў і збудаванняў і іх сістэм і падыходы да будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў.
  2. Уплыў гаспадарчай дзейнасці на экалагічны стан навакольнага асяроддзя.
  3. Актуальныя праблемы будаўніцтва, рэканструкцыі і эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і інжынерных сістэм.
  4. Актуальныя праблемы эканомікі і кіравання ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук

Навукова-даследчая дзейнасць аддзела ўключае:

  1. Выкананне фундаментальных і прыкладных навуковых даследванняў і эксперыментальных распрацовак.
  2. Арганізацыю і правядзенне навуковых кангрэссаў, канферэнцый, сімпозіўмаў, семінараў, выставаў і інш.

Пералік асноўных навуковых накірункаў:

  1. Сучасныя метады разліку элементаў будынкаў і збудаванняў і іх сістэм і падыходы да будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў.
  2. Уплыў гаспадарчай дзейнасці на экалагічны стан навакольнага асяроддзя.
  3. Актуальныя праблемы будаўніцтва, рэканструкцыі і эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і інжынерных сістэм.
  4. Актуальныя праблемы эканомікі і кіравання ў будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Навуковы склад праектна-даследчага аддзелу: 1 кандыдат тэхнічных навук; 1 магістр тэхнічных навук; 1 магістрант тэхнічных навук.

нумар тэлефона/факса: +375 29 358 02 93

адрас эл. пошты:  pio@bsut.by