Дэкан факультэта ПГБ

tashkinov

Ташкiнаў Анатоль Германавіч

Тэлефон: +375 232 31 00 89
Тэлефон: +375 232 95 39 94
е-mail: pgs@bsut.by
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук

Вучонае званне: дацэнт

Нашы выпускнікі


За час існавання факультэта падрыхтавана не адно пакаленне высокакваліфікаваных інжынераў і архітэктараў. Выпускнікі, а іх у нас звыш сямі тысяч чалавек, - гонар і слава факультэта. Многія з іх сталі таленавітымі кіраўнікамі, навукоўцамі, грамадскімі дзеячамі, вядомымі не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. Гэта Басін Е. В. - Герой Сацыялістычнай працы, раней - начальнік «Главбамстроя», пасля - міністр будаўніцтва Расіі, віцэ-прэзідэнт адной з найбуйнейшых карпарацый «Трансстрой» Якабсон А. С. на працягу доўгага часу ўзначальваў Гомельскі аблвыканкам, а затым - Камітэт Дзяржаўнага Кантролю Беларусі, Сівак А. А. - Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Сярод нашых выпускнікоў - Грыцэнка Н. Я. - старшыня Гомельскага абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты буйных будаўнічых і праектных арганізацый: Фрыдкін Е. А., Цішкевіч А. І., Старастаў А. П., Міхневіч В. А., Ісачанка В. І., Башылаў В. А., Какора В. М., Лямешка П. Е., Яшкоў В. В., Івашкевіч Р. Н., Урублеўскі В. В., Карульскi В. Г..

Выпускнікі, якія звязалі свой лёс з навукай: доктар архітэктуры, прафесар Малкаў І. Г., доктар фізіка-матэматычных навук Леаненка Д. В., доктар фізіка-матэматычных навук Яравая А. В., дацэнты, кандыдаты тэхнічных навук Захаранка З. Н., Прасол В. М., Талецкi В. В., Ташкiнаў А. Г., Яшына Т. В. - цяпер выкладаюць на родным факультэце.

Варта адзначыць, што выпускнікі факультэта і пасля заканчэння навучання падтрымліваюць цесную сувязь з роднай альма-матар. Штогод праводзяцца традыцыйныя сустрэчы выпускнікоў розных гадоў, многія з іх супрацоўнічаюць з выкладчыкамі кафедраў па пытаннях вучэбнай і навукова-даследчай працы.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter