Дэкан факультэта ПГБ

tashkinov

Ташкiнаў Анатоль Германавіч

Тэлефон: +375 232 31 00 89
Тэлефон: +375 232 95 39 94
е-mail: pgs@bsut.by
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук

Вучонае званне: дацэнт

Гісторыя факультэта


Неад'емнай часткай транспартна-будаўнічага комплексу краіны з'яўляюцца яго прамысловыя і грамадзянскія збудаванні, якія забяспечваюць гарманічнае развіццё жылых, грамадскiх і прамысловых тэрыторый гарадоў, а таксама розных відаў транспарту. Для выканання практычных задач гэтага комплексу неабходныя высокакваліфікаваныя інжынерныя кадры, падрыхтоўка якіх з 1954 г. стала ажыццяўляцца ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», якая ўваходзіла першапачаткова ў склад будаўнічага факультэта. На яе базе ў 1957 г. быў створаны факультэт «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (ПГС), у які ўвайшлі кафедры: «Будынкі і будаўнічыя матэрыялы», «Будаўнічыя работы, машыны, тэхналогія будаўнічай вытворчасці», «Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка» , «Начартальная геаметрыя і графіка», «Замежныя мовы».

У першыя гады станаўлення і развіцця факультэта яго ўзначальвалі выхаванцы высоканавуковых школ МIIТа і ЛIIЧТа.

demidkova

У іх ліку першы дэкан факультэта к.т.н., дацэнт, пасля дт.н., прафесар ЛIIЧТа Койда Н. У. (кастрычнік 1957 -март 1958 г.) Ён унёс вялікі ўклад у фарміраванне факультэта як структурнага падраздзялення, якое забяспечвае рознабаковую падрыхтоўку інжынераў з улікам спецыфікі ВНУ.

demidkova

Далей факультэт узначальваў старшы выкладчык Качарга Н. Е. (сакавік 1958 - снежань 1959 г.). Пад яго кiпаўнiцтвам была працягнута праца па развіцці вучэбна-метадычнай базы факультэта і распрацоўцы лекцыённых курсаў спецыяльных дысцыплін.

demidkova

Са снежня 1959 г. па люты 1962 г. факультэт узначальваў к.т.н., дацэнт, удзельнік ВАВ Ташкiнаў Г. А. У гэты перыяд на факультэце была закладзена аснова навукова-даследчай работы кафедраў, што ў далейшым дазволіла адкрыць пры іх навукова-даследчыя лабараторыі. Акрамя гэтага значны ўклад дэкана факультэта ў развіццё творчых здольнасцяў не толькі студэнцкай моладзі, але і выкладчыкаў. Многія з іх удзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці інстытута: духавым аркестры, хоры і т.п. Усё гэта спрыяла фармаванню дружнага і згуртаванага калектыву факультэта, слаўнымі традыцыямі якога ганарыцца сёння не адно пакаленне студэнтаў.

demidkova

У чэрвені 1959 г. на факультэце адбыўся першы выпуск. Дыпломы інжынераў-будаўнікоў атрымалі 46 чалавек. У лютым 1962 г. дэканам факультэта быў прызначаны к. т. н., дацэнт, удзельнік ВАВ Даўгачоў Н. Ф., якi ўзначальваў яго па верасень 1964 г. Ён распрацаваў навучальныя методыкі, якія ня страцілі сваёй актуальнасці і ў цяперашні час. Яго канструктарскія распрацоўкі служылі прыкладам творчага падыходу да вырашэння канкрэтных практычных задач.

demidkova

З прызначэннем ў кастрычніку 1964 г, на пасаду дэкана д. т. н., прафесара Вацякова І. Ф. у жыцці факультэта пачынаецца новы этап навукова-педагагічнай дзейнасці і фундаментальнай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў. Дасведчаны работнік вытворчасці і навуковец, ён запомніўся і студэнтам, і калегам-выкладчыкам як незвычайна прыстойны, інтэлігентны і добрасумленны чалавек. Пад кіраўніцтвам Вацякова І. Ф. інтэнсіўнае развіццё атрымала навукова-даследчая работа. За шматгадовую добрасумленную і плённую працу ў родным ВНУ Навуковым Саветам універсітэта ён быў абраны ганаровым прафесарам БелДУТа.

demidkova

З ліпеня 1975 г. па красавік 1986 г., факультэт узначальваў к. т. н., прафесар Залатухін Ю. Д. Пад яго кiраўнiцтвам быў распрацаваны і ўкаранёны ступеністы графік выканання і здачы курсавых праектаў і работ, што спрыяла якаснай падрыхтоўцы будучых інжынераў . Важнай састаўляючай яго дзейнасці з'явілася далейшае развіццё добрых традыцый факультэта ў галіне мастацкай самадзейнасці і спорту. У гэты перыяд каманды факультэта неаднаразова станавіліся пераможцамі розных конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. У 1979 годзе на факультэце было арганізавана студэнцкае будаўнічае праектна-канструктарскае бюро (СБПКБ).

За час існавання СБПКБ студэнтамі па выніках даследаванняў атрымана 14 дыпломаў рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў.

demidkova

З траўня 1986 па сакавік 1992 г. дэканам факультэта быў к. т. н., дацэнт Чапурной І. Н. У гэты час калектыў факультэта дамогся вялікіх поспехаў у развіцці вучэбна-метадычнай і лабараторнай базы кафедраў, выйшлі з друку падручнікі і навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі. Шмат увагі было нададзена пашырэнню і ўмацаванню сувязяў кафедраў факультэта з вытворчасцю. У мэтах павышэння ўзроўню вучэбна-метадычнай работы ў 1989 г. створаны філіял кафедры ПГБ у інстытуце «Гомельграмадзянпраект». Гэта дазволіла прыцягваць да працы ў якасці выкладчыкаў высокакваліфікаваных спецыялістаў з вытворчасці. Каманда студэнтаў факультэта двойчы займала 1 месца на алімпіядзе "Студэнт і навукова-тэхнічны прагрэс" сярод інжынерна-будаўнічых ВНУ рэспублікі. Рэальны дыпломны праект "Маладзёжны жыллёвы комплекс", выкананы студэнтамі факультэта ў 1990 г., заняў I месца на ўсесаюзным конкурсе дыпломных праектаў па спецыяльнасці ПГБ.

З 1991 г. на факультэце адкрыта новая спецыяльнасць "Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый".

demidkova

З верасня 1994 г. па красавік 1997 г. факультэт узначальваў д. т. н., прафесар Кудраўцаў І. А .. У гэты перыяд студэнтам, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай дзейнасці, давалiся магчымасці праходжання стажыроўкі за мяжой, акрамя гэтага былі арганізаваны і праведзены навучальныя семінары з удзелам замежных спецыялістаў з Германіі і Канады.

demidkova

З красавіка 1992 г. па верасень 1994 г., і з красавіка 1997 г. па сённяшні дзень дэканам факультэта з'яўляецца к. т. н., дацэнт Ташкiнаў А. Г. (з верасня 1994 г. па сакавік 1997 г. - дэкан агульнаiнжэнернага будаўнічага факультэта БелДУТа). У гэты перыяд працягваецца далейшая плённая і шматгранная праца калектыву факультэта па падрыхтоўцы будучых інжынераў-будаўнікоў з улікам патрабаванняў да спецыялістаў не толькі сённяшняга, але і заўтрашняга дня. З 1995 г. на факультэце распачата падрыхтоўка кадраў па спецыялізацыі «Рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў». У 1999 г. адкрыта новая спецыяльнасць - «Архітэктура» і спецыялізацыя «Тэхнічная эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў».

З 2008 года на факультэце па ініцыятыве абласнога ўпраўлення ЖКГ адкрыта спецыяльнасць "Экспэртыза і кіраванне нерухомасцю», што дазволіла рыхтаваць для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельшчыны спецыялістаў не толькі з фундаментальнай тэхнічнай падрыхтоўкай, але і з паглыбленымі ведамі ў галіне эканомікі і юрыспрудэнцыі.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter