Спецыяльнасць 6-05-0714-02 «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты»


Прафілізацыя «Высокаэфектыўныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў»

ДЗЁННАЯ ФОРМА

Тэрмін навучання

4 гады

Ступень

Бакалаўр

Кваліфікацыя

Інжынер-механiк

Прадметы профільнага
выпрабавання

Матэматыка
(ЦЭ, ЦТ)

Фізіка (ЦЭ, ЦТ)

Руская (беларуская)
мова (ЦЭ, ЦТ)

Форма атрымання
адукацыі

За кошт сродкаў бюджэту

План прыёму
2024 года, чал.

 24

Прахадныя балы
2023 года

155


Выпускнікі універсітэта па дадзенай спецыяльнасці маюць высокі ўзровень агульнанавуковых і прафесійных ведаў.

Падчас вучобы ў ВНУ студэнты атрымліваюць веды па матэрыялазнаўстве і тэхналогіі матэрыялаў, тэхналогіі машынабудавання, нанаматэрыялах і нанатэхналогіях, тэхналагічным абсталяванні, зварачнай вытворчасці, аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, эканоміцы машынабудавання. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню сучасных тэхналогій, у тым ліку, лазернай апрацоўцы матэрыялаў, вакуумным і плазмахімічным метадам.

Пасля праходжання практыкі студэнты атрымліваюць рабочую прафесію «Электразваршчык ручной дугавой зваркі».

Па завяршэнні навучання маладым спецыялістам прысвойваецца кваліфікацыя – інжынер.

Размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці ажыццяўляецца на:

  • прадпрыемствы Беларускай чыгункі.;
  • прамысловыя прадпрыемствы (БМЗ, ГЗЛіН, Гомсельмаш і інш.);
  • навукова-даследчыя інстытуты (ІММС ім. В. А. белага НАН Беларусі, Салігорскі інстытут праблем рэсурсазберажэння). 

Выпускаючая кафедра «Матэрыялазнаўства і апрацоўка матэрыялаў».

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter