Дэкан механічнага факультэта

putsyato by

Пуцята Артур Уладзіміравіч 

Телефон+375 232 31-95-31
Телефон+375 232 95-21-93
е-mail: putsiata.artur@gmail.com
е-mail: mehan@bsut.by
Вучоная ступень: доктар тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

 

1. Цягавы састаў чыгуначнага транспарту:

1.1. (МТ) Цеплавозы (кваліфікацыя - інжынер-электрамеханік). Падрыхтоўваецца спецыяліст па механічнаму і электрычнаму абсталяванню, сістэмам кіравання, аўтаматызацыі і тэхнічнай эксплуатацыі сучасных цеплавозаў.

1.2. (МЭ) Электрычны транспарт і метрапалітэн  (кваліфікацыя - інжынер-электрамеханік). Падрыхтоўваецца спецыяліст па механічнаму і электрычнаму абсталяванню, сістэмам кіравання, аўтаматызацыі і тэхнічнай эксплуатацыі рухомага складу электратранспарту.

2. Рухомы састаў чыгуначнага транспарту:

2.1. (MB) Вагоны (MB) Вагоны (кваліфікацыя - інжынер-механік). Падрыхтоўваецца спецыяліст па вагонабудаванню і кіраванні тэхнічнай эксплуатацыяй пасажырскіх і грузавых вагонаў.

2.2. (МД) Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка на чыгуначным транспарце (кваліфікацыя - інжынер-механік). Падрыхтоўваецца спецыяліст па эксплуатацыі сістэм тэхнічнай дыягностыкі і неразбуральнага кантролю рухомага складу і стацыянарных прылад чыгуначнага транспарту.

3. Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў:

3.1. (МО) Абсталяванне і тэхналогіі павышэння зносаўстойлівасці і аднаўлення дэталяў машын і прыбораў (квалификация – инженер-механик). (кваліфікацыя - інжынер). Падрыхтоўваецца спецыяліст па тэхналогіях павышэння зносаўстойлівасці, стварэнню ўшчыльнялых, ахоўных і дэкаратыўных пакрыццяў.

4. Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання

4.1. (МС) Тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцявых, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання (кваліфікацыя - інжынер-механік). Падрыхтоўваецца спецыяліст па праектаванні, эксплуатацыі і рамонту аўтатранспартнай, будаўнічай, грузапад'ёмной і пуцявой тэхнікі.

5. Электразабеспячэнне

5.1. (МЭС) Электразабеспячэнне чыгунак (кваліфікацыя - інжынер-энергетык). Падрыхтоўваецца спецыяліст па сістэмах цягавага электразабеспячэння электрычнага рухомага складу і электрычных чыгунак.