Навуковае супрацоўніцтва


БелДУТ выконвае міжнародныя кантракты на навукова-даследчыя работы з КНР, Украінай, Латвіяй, Узбекістанам, Казахстанам, РФ, Францыяй, Швейцарыяй, Славакіяй.

Супрацоўнікамі універсітэта ў 201 8 годзе ў выданнях, якія выйшлі ў свет у краінах СНД і далёкага замежжа, апублікавана: 136 артыкулаў у зборніках навуковых прац і ў навуковых часопісах (з іх 53 – у базах Scopus, РIНЦ), а таксама 147 тэзісаў дакладаў на канферэнцыях. Ва універсітэце выдаецца два міжнародных зборніка навуковых прац.

На працягу шэрагу гадоў стала традыцыяй праводзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі (МНПК): «Перспектывы, праблемы, кірункі развіцця лічбавай радыёсувязі на чыгуначным транспарце», «Інавацыі ў тэхніка-эканамічных сістэмах», «Будаўніцтва і аднаўленне штучных збудаванняў». У канферэнцыях прымаюць удзел вучоныя і спецыялісты з Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Славеніі. Акрамя таго ўжо больш за 15 гадоў праводзіцца міжнародная алімпіяда студэнтаў ВНУ па тэарэтычнай механіцы і міжвузаўскі вучэбна-метадычны семінар выкладчыкаў тэарэтычнай механікі.

Праект Tempus “Be-Safe”

Erasmus+

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter