22 чэрвеня – Дзень памяці і смутку. Сустрэча з Цімафеенка Р.Р.


22 чэрвеня – Дзень памяці і смутку. У гэты дзень летам 1941 г. пачалася самая кровапралітная і страшная вайна ў гісторыі нашай краіны.

4

Прайшло ўжо 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта гэтая дата стала тэмай сустрэчы ветэрана БелДУТ (БІІЧТ) Расціслава Рамановіча Цімафеенкі са студэнтамі гр. МО-11. 22 чэрвеня нагадвае ўсім пра загінулых і параненых у вайне, пра тых, хто быў закатаваны ў канцлагерах або памёр ад голаду і катаванняў у акупаваных гарадах і тыле.

5

Расціслаў Рамановіч падзяліўся ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Напад нямецка – фашысцкіх войскаў адбыўся практычна па ўсёй мяжы – ад Карпат да Балтыйскага мора. Масіраванай бамбардзіроўцы падвергліся ваенныя аб'екты, інфраструктура і грамадзянскія будынкі. У першыя гадзіны і дні вайны, нягледзячы на тое, што асноўная частка авіяцыі была знішчаная, лётчыкам Брэсцкай крэпасці ўдалося пайсці на таран і збіць самалёты праціўнікаў.

6

План фашыстаў складаўся ў тым, каб падчас маланкавага ўдару дэмаралізаваць савецкія войскі, пазбавіць іх падтрымкі і забеспячэння. Але, нягледзячы на выкарыстанне імі сучаснай тэхнікі і раптоўнага ўдару, увасобіць у жыццё задуманае не змаглі. Ужо пасля контрудара савецкіх войскаў праціўнік быў вымушаны адступіць, а пераломным момантам стала Курская бітва.

7

У 1943 г. фронт наблізіўся да Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр Камарын, 26 лістапада – Гомель. Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. пачалася адна з самых буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі-аперацыя «Баграціён». 3 ліпеня 1944 г. савецкія войскі вызвалілі г. Мінск. Вызваленнем 28 ліпеня 1944 г. г. Брэста завяршылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі. Аперацыя «Баграціён» стала трыумфам савецкага ваеннага мастацтва.

8

Усяго на франтах змагалася звыш 1,3 млн. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, у тым ліку каля 400 генералаў і адміралаў.

Асноўным сімвалам памяці і смутку аб ахвярах вайны з'яўляецца Вечны агонь, да якога прыходзяць удзячныя нашчадкі з кветкамі.

Старшы выкладчык
 кафедры «іласофія, гісторыя і паліталогія»
Н. А. Рабцава

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter