Супрацоўніцтва БелДУТ з Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў ім. А. А. Грамыка


Рэктар БелДУТ Кулажанка Юрый Іванавіч 11 кастрычніка 2019 года наведаў Казанскі (Прыволжскi) федэральны універсітэт (г. Казань), дзе прыняў удзел у рабоце Міжнароднай экспертнай сесіі «5 гадоў Еўразійскага эканамічнага саюза: грамадства, бізнес, улада» (у рамках Першых чытанняў ім. А. А. Грамыка).

TTS 2829фота kpfu.ru

Мерапрыемства было арганізавана Асацыяцыяй знешнепалітычных даследаванняў ім. А. А. Грамыка і прадугледжвала абмеркаванне пытанняў па наступных напрамках:

1Ю.І. Кулажанка падчас працы экспертнай сесіі

Аб высокім узроўні арганізацыі сведчыць геаграфія ўдзельнікаў (Расія, Беларусь, Кітай, Казахстан, Узбекістан) і склад дэлегацый. Так, Рэспубліку Беларусь прадстаўлялі 14 чалавек - прадстаўнікі устаноў вышэйшай адукацыі, навукі, грамадскіх арганізацый..

Студенты на практике изучают технологический процесс

Ю.І. Кулажанка і намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» А.В. Шацько

Кожедуб С.С. и Головнич А.К. участвуют в работе секции международной научно-технической конференции

Ю.І. Кулажанка і рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны С.А. Хахомаў

Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў ім. А.А.Грамыка заснавана ў сувязі са 110-гадовым юбілеем бачнага савецкага дыпламата, ураджэнца Гомельшчыны Андрэя Андрэевіча Грамыкі. Ўстаноўчую канферэнцыю Асацыяцыі 12 красавіка 2019 года адкрываў Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Віктаравіч Лаўроў, які з'яўляецца Ганаровым старшынёй Апякунскага савета Асацыяцыі. Акрамя таго, у склад Савета ўваходзіць Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзімір Ільіч Сямашка.

Асацыяцыя ставіць сваёй мэтай пашырэнне дыялогу і падтрымку навукоўцаў і маладых аналітыкаў па пытаннях правядзення даследаванняў у сферы міжнародных адносін.

Вынікам візіту рэктара нашага універсітэта ў Казань стала прапанова ўвайсці ў склад Навуковага савета Асацыяцыі, а таксама разгляд праекта Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй і БелДУТ.

Старшыня Асацыяцыі, дырэктар Інстытута Еўропы РАН, член-карэспандэнт РАН Ал.А. Грамыка выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва, а таксама жаданне наведаць наш універсітэт у бліжэйшы час.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter