Падрыхтоўчыя курсы
- Апублікавана 27.12.2017 13:46
Вячэрнія падрыхтоўчыя курсы
па профільных прадметах
Ажыццяўляецца падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у БелДУТ і іншыя ВНУ Рэспублікі Беларусь па адным або некалькіх прадметах:
- творчасць;
- беларуская мова;
- руская мова;
- англійская мова;
- матэматыка;
- фізіка;
- гісторыя Беларусі;New
- грамадазнаўства.New
Запрашаюцца навучэнцы выпускных класаў сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама асобы са скончанай сярэдняй адукацыяй.
Заняткі праводзяцца ў вячэрні час (4 гадзіны ў тыдзень па кожным прадмеце).
Тэрмін навучання:
- 8 месяцаў (з 1 кастрычніка 2019 г. па 31 траўня 2020 г.);
- 6 месяцаў (з 1 снежня 2019 г. па 31 траўня 2020 г.);
- 4 месяцы (з 1 лютага па 31 траўня 2020 г.);
- 3 месяца (з 1 сакавіка па 31 траўня 2020 г.).
Набор на падрыхтоўчыя курсы ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучальнага года.
Для залічэння на падрыхтоўчыя курсы неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
- Заяву ўстаноўленага ўзору на імя рэктара.
- Дамову.
- Квіток аб аплаце (аплата ажыццяўляецца слухачом або юрыдычнай асобай згодна заключанай дамове).
- Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе адзначана грамадзянства і сталае месца жыхарства, а таксама пашпарт аднаго з бацькоў, калі ўзрост складае менш за 18 гадоў, прад'яўляецца асабіста.
Дзённыя падрыхтоўчыя курсы па прадмеце
«Творчасць»
- Фармуецца эксперыментальная група (не менш за 15 чалавек) курсаў па творчасці для заняткаў у другую і чацвёртую суботу месяца з 9-40 да 13-00.
- З 29 чэрвеня па 20 ліпеня 2020 г. (3 тыдні) - дзённыя курсы па падрыхтоўцы да ўступнага выпрабавання па прадмеце «творчасць» для абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць «Архітэктура».