Пн | Ат | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
---|---|---|---|---|---|---|
1
|
2
|
3
|
4
| |||
7
|
8
|
9
|
10
|
11
| ||
12
|
13
|
14
|
16
|
17
|
18
| |
19
|
20
|
21
|
24
|
25
| ||
26
|
27
|
28
|
29
|
30
|
31
|
12 лістапада 2020 года ў выставачнай зале БелДУТ з 8 45 да 12 30 пройдзе Дзень донара для студэнтаў БелДУТ.
Запіс зачынены.
Набрана максімальная колькасць чалавек.
Дзякуй!
Што трэба, каб стаць донарам?
Да выканання донарскай функцыі дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія валодаюць поўнай дзеяздольнасцю, прайшлі медыцынскі агляд, не пакутуюць ад захворванняў і станаў, пры якіх здача крыві і яе кампанентаў супрацьпаказаная.
Як падрыхтавацца да здачы крыві?
Кровадача ажыццяўляецца пасля лёгкага сняданку (не нашча!), пажадана ў папярэдні вечар не есці тлустага, смажанага і малочнага, рэкамендуецца салодкі чай, сухары, печыва, садавіна.
Неабходна ўстрымацца ад ужывання алкаголю за 48 гадзінаў да здачы крыві, а таксама ад ужывання аспірыну, анальгіну і лекаў, якія змяшчаюць аспірын і анальгетыкі за 72 гадзіны да працэдуры, па магчымасці ўстрымацца ад курэння за гадзіну да працэдуры, неабходна таксама выспацца.
Здача крыві на рэгулярнай аснове карысная для прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, акрамя гэтага, донарства спрыяе самаабнаўлення ўсяго арганізма. Мужчыны, якія з’яўляюцца сталымі донарамі, на 30% менш пакутуюць на сардэчныя прыступы.
У дзень здачы крыві студэнтам прадастаўляецца вызваленне ад заняткаў, работнік вызваляецца ад выканання службовых абавязкаў.
Што мець з сабою для данацыі?
З сабой дастаткова мець пашпарт.
Што я атрымаю наўзамен?
Бязвыплатны донар атрымлівае кампенсацыю ў памеры 24 рублёў, салодкі паёк для аднаўлення сілаў, сувенір з сімволікай бязвыплатнага донарства і бясконцую падзяку ад людзей, якія маюць патрэбу ў донарскай крыві.
Адказы на пытанні па донарству можна знайсці тут http://donor-gomel.by/donoram.
Каб выратаваць чалавечае жыццё – не абавязкова быць супергероем.
Дастаткова стаць донарам крыві.
Powered by iCagenda