З Днём Перамогі!
- Апублікавана 07.05.2026 08:40
Паважаныя студэнты і курсанты, выкладчыкі, супрацоўнікі і дарагія ветэраны!
9 мая 2026 года мы зноў з асаблівым хваляваннем сустракаем цудоўнае свята – Дзень Перамогі! 81 год аддзяляе нас ад таго пераможнага мая, але памяць пра подзвіг народа-вызваліцеля не сціраецца. Для Беларусі, якая прыняла на сябе першы ўдар ворага і страціла кожнага трэцяга жыхара, гэты дзень застаецца святым сімвалам мужнасці, стойкасці і непахіснай волі да жыцця.
Мы схіляем галовы перад тымі, хто змагаўся ў акопах і партызанскіх атрадах, хто аднаўляў з руін гарады і вёскі, хто працаваў у тыле, набліжаючы Перамогу. Гонар і слава воінам-вызваліцелям, падпольшчыкам, вязням канцлагераў – усім, хто выстаяў і перамог у той страшнай вайне. Наш абавязак – беражліва захоўваць праўду пра тыя падзеі, перадаваць яе маладому пакаленню, выхоўваць на гэтых прыкладах сапраўдны патрыятызм і любоў да Радзімы.
Дарагія сябры! Няхай мірнае неба заўсёды будзе над нашай роднай Беларуссю. Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту. Няхай у вашых дамах пануюць цеплыня, утульнасць і радасць, а памяць пра вялікі подзвіг бацькоў, дзядоў і прадзедаў яднае нас у імя будучыні!
Рэктар універсітэта
Мікалай Казакоў
