16 кастрычніка 2020 года ў 13.10 у аўдыторыі 170 пройдзе лекцыя па прафілактыцы рака малочнай залозы.
Лектар - урач хірург-анколаг мамалагічнага аддзялення Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Хлусаў Алег Генадзьевіч.
Рак малочнай залозы з'яўляецца самым распаўсюджаным ракавым захворваннем сярод жанчын ва ўсім свеце - на яго прыпадае 16% усіх выпадкаў захворвання на рак сярод жанчын.
Як паказвае сусветная статыстыка, калі выявіць рак малочнай на першай стадыі, то ў 98% выпадкаў пры адпаведным лячэнні можна цалкам пазбавіцца ад захворвання. На гэтай стадыі наватвор не перавышае двух сантыметраў у дыяметры і лёгка паддаецца выдаленню.
Уваход на лекцыю вольны.
Powered by iCagenda