Поспех на міжнароднай алімпіядзе «Бухулік вакол нас»
- Апублікавана 23.04.2025 09:07
Студэнты 3 і 4 курсаў кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Шатрова С. Л. прынялі ўдзел у Еўразійскай студэнцкай алімпіядзе па бухгалтарскаму ўліку «Бухулік вакол нас», арганізаванай у расійскім універсітэце дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.
У алімпіядзе прымалі ўдзел 843 студэнты з 92 навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кіргізіі, Узбекістана і Рэспублікі Беларусь.
Праграма алімпіяды прадугледжвала асабістае і каманднае першынство.
У камандным першынстве неабходна было ў адпаведнасці з выдадзеным заданнем зняць жартоўна-крэатыўны ролік пра рашэнне бухгалтарскай задачы. Нашай камандзе арганізатарамі быў вызначаны ўрывак з кнігі Пэпі Доўгая Панчоха аўтара Астрыд Ліндгрэн. А задачай быў ўлік цукерак бязвыплатна раздадзеных Пэпі дзецям.
Каманда, якая складаецца з Галубцовай Анастасіі (ГБ-41), Долбікавай Марыі (ГБ-31), Дарашковай Марыі (ГБ-41), Iваненка Юліі (ГБ-31), Каліцька Фаіны (ГБ-31), бліскуча справілася з пастаўленай задачай і заняла 2 месца ў камандным першынстве.
У асабістым першынстве ўдзельнікам неабходна было прайсці тэст, адказаўшы на 55 пытанняў за адведзены прамежак часу. Заданні прадугледжвалі пытанні і задачы з вобласці бухгалтарскага і падатковага ўліку.
З заданнем бліскуча справілася Долбкава Марыя (ГБ-31), якая атрымала дыплом за 1 месца ў асабістым першынстве.
Загадчык кафедры
«Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту»
С.Л. Шатроў