ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ

Падзеі

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
19
20
21
22
25
28
30

Навіны



Дыплом пераможцы інтэрнэт-канферэнцыі «Актуальныя праблемы інфармацыйнага і дакументацыйнага забеспячэння кіравання»!


27 сакавіка 2020 года ў Тамбоўскім дзяржаўным універсітэце імя Г. Р. Дзяржавіна прайшла IX Усерасійская навукова-практычная студэнцкая інтэрнэт-канферэнцыя «Актуальныя праблемы інфармацыйнага і дакументацыйнага забеспячэння кіравання».

Правядзенне канферэнцыі ўключала ў сабе наступныя секцыйныя напрамкі:

  1. Тэарэтычныя і гістарычныя праблемы дакументазнаўства і архівазнаўства.
  2. Нарматыўна-прававая база інфармацыйнага і дакументацыйнага забеспячэння кіравання ў Расіі і за мяжой.
  3. Гісторыя і сучасная практыка дакументацыйнага забеспячэння дзейнасці арганізацый рознага профілю.
  4. Электронны подпіс і юрыдычна значны электронны дакументаабарот.
  5. Прафесіі інфармацыйнай галіны (дакументазнаўца, менеджэр інфармацыйных рэсурсаў, рэферэнт-аналітык і інш.): гісторыя, сучаснасць і перспектывы развіцця.

Прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту выступілі студэнты 2 і 3 курса факультэта эканомікі і бізнес тэхналогій Жырыкава І., Міхмель М., Андык А., Брыкет Д., Глот А., Мароз В., Пекур Я. пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка м. э. н., старшага выкладчыка кафедры «Уліковыя сістэмы і тэхналогіі бізнес-менеджменту» Байкачовай А. У.

Па выніках канферэнцыі апублікаваны зборнік прац, куды ўвайшлі ўсе артыкулы нашых студэнтаў.

У межах канферэнцыі праводзіўся VII Усерасійскі конкурс «Лепшы даклад канферэнцыі». Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: ступень арыгінальнасці тэксту, паўната, адэкватнасць, сучаснасць крыніц, іх выкарыстанне, паслядоўнасць і яснасць выкладання матэрыялу, абгрунтаванасць высноваў і прапаноў, афармленне, творчы характар працы.

За арыгінальнасць, паўнату раскрыцця тэмы, абгрунтаванасць высноваў, выкарыстанне сучасных крыніц Дыплом пераможцы атрымала студэнтка 3 курса Мароз Вікторыя.

morozd

Віншуем Мароз Вікторыю і ейнага навуковага кіраўніка Байкачову Алену Уладзіміраўну!

moroz

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter

БелДУТ на Дошцы гонару

2024

80 god 

Фотагалерэя