ЗАМЕЖНЫМ ГРАМАДЗЯНАМ

Падзеі

Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
1
2
3
4
7
8
9
10
11
12
14
16
17
18
19
24
25
26
27
28
29
30
31

Навіны



БелДУТ прымае ўдзел у выставе «Адукацыя і кар'ера - 2026»


З 12 па 15 лютага 2026 года ў выставачным комплексе «Белэкспа» ў г. Мінску праходзіць 23-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера» – адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням адукацыі, прафарыентацыі і пабудовы паспяховай кар'еры.

На адзінай пляцоўцы прадстаўлены больш за 180 вядучых устаноў адукацыі і арганізацый-заказчыкаў кадраў, сярод іх і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

У адкрыцці выставы прыняла ўдзел прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Анатольеўна Кекіш. Падчас размовы з патэнцыяльнымі абітурыентамі, навучэнцамі школ і каледжаў, прарэктар распавяла дзецям пра перавагі атрымання вышэйшай адукацыі ў БелДУТ.

1

Таксама Наталля Анатольеўна правяла сустрэчы з будучымі заказчыкамі кадраў – прадстаўнікамі буйных прадпрыемстваў і арганізацый, якія зацікаўлены ў атрыманні матываваных выпускнікоў, адаптаваных пад канкрэтныя вытворчыя задачы. Вынікам перамоў стала папярэдняя дамоўленасць аб візіце прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў на Дзень адчыненых дзвярэй БелДУТ. Такое ўзаемадзеянне дазволіць будучым студэнтам яшчэ на этапе выбару ВНУ пазнаёміцца з патэнцыяльнымі працадаўцамі, а прадпрыемствам-ўключыцца ў працэс падрыхтоўкі кадраў на ранняй стадыі.

1

1

За першы дзень мерапрыемства наведала звыш 5 тысяч школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў, бацькоў і прадстаўнікоў адукацыйных устаноў з усёй Беларусі.

Аддзел прафарыентацыйнай работы
і давузаўскай падрыхтоўкі

Фота Н.А. Кекіш

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter

Фотагалерэя