На кафедры вядзецца навуковая праца. Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы навукоўцаў кафедры:

  • стратэгія горадабудаўнічага развіцця гарадоў і сельскіх населеных месцаў;
  • мадэляванне на мезаўзроўне механічных уласцівасцяў кампазіцыйных будаўнічых матэрыялаў з улікам агрэсіўнага ўздзеяння навакольнага асяроддзя;
  • шляхі аптымізацыі аб'ёмна-планіровачных рашэнняў грамадзянскіх і прамысловых будынкаў;
  • забеспячэнне аптымальных акустычных умоў у зальных памяшканнях грамадскіх будынкаў і барацьба з вытворчым шумам;
  • прагрэсіўныя тэхналогіі вырабу будаўнічых матэрыялаў;
  • выраб будаўнічых дэталяў канструкцый з адходаў вытворчасцi;
  • дыягностыка і ацэнка тэхнічнага стану канструкцый будынкаў і збудаванняў.

Кафедра мае ўстойлівыя творчыя кантакты з Інстытутам цепла- і масаабмену НАНБ, Інстытутам металапалімерных сістэм НАНБ, Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытутам па будаўніцтву на сяле, Маскоўскім дзяржаўным будаўнічым універсітэтам, Маскоўскім архітэктурным інстытутам. Навукоўцы кафедры шукаюць магчымасці па ўсталяванні творчых кантактаў і заключэння адпаведных дагавораў з навукоўцамі і выкладчыкамі ВНУ Польшчы, Германіі. Кафедра пастаянна працуе і над абнаўленнем камплектацыі фонду літаратуры па спецыяльнасцях. Выкладчыкі кафедры актыўна вядуць распрацоўку вучэбна-метадычных і навучальных дапаможнікаў.

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры праводзіцца навукова-даследчая работа студэнтаў у гуртках. Усе штатныя выкладчыкі кафедры з'яўляюцца кіраўнікамі гурткоў.

Формы арганізацыі НДРС:

  • студэнцкія гурткі;
  • унутрывузаўскія студэнцкія канферэнцыі па выніках працы гурткоў;
  • ўдзел у рэспубліканскіх канферэнцыях.

У НДРС пастаянна ўдзельнічае не менш за 50 студэнтаў. За апошнія гады прадстаўленыя імі на конкурс навукова-даследчыя работы неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі Міністэрства адукацыі.

f3

Тэматыка дыпломнага праектавання разнастайная, адпавядае профілю і неабходнаму ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, сучаснаму стану развіцця навукі і тэхнікі. Асаблівая ўвага і перавага аддаецца рэальным і комплексным дыпломным праектам, праектам, звязаных з рэканструкцыяй і тэхнічным пераўзбраеннем жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў і збудаванняў, выкананню дыпломных праектаў з шырокім выкарыстаннем сучасных прагрэсіўных камп'ютэрных тэхналогій і праграм, істотна паляпшаючых якасны ўзровень праектаў.

 

На кафедры выдаецца ўласная навучальная літаратура. Рэгулярна праводзіцца работа па зборы і аналізу матэрыялаў аб апошніх навуковых дасягненнях і вучэбных выданнях ў галіне дысцыплін, замацаваных за кафедрай.

Вялікую і плённую вучэбна-метадычную работу праводзяць дацэнты Лявоненка Д.У. (Тэхнічная механіка, будаўнічая механіка, лікавыя метады, супраціўленне матэрыялаў) i Яравая Г.У. (Будаўнічая механіка). 

Штогод кафедра праводзіць ўніверсітэцкую алімпіяду па супраціўленню матэрыялаў.

foto olimpiada

На кафедры маюцца вучэбная лабараторыя, кабінет па супраціўленню матэрыялаў, майстэрня і навукова-даследчая лабараторыя. Усе яны абсталяваны неабходным для правядзення вучэбных заняткаў эксперыментальным і кампутарным абсталяваннем, якое адпавядае мэтам і задачам падрыхтоўкі спецыялістаў па будаўнічых і механічных спецыяльнасцях у галіне супраціўлення матэрыялаў і будаўнічай механікі. 

У цяперашні час кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па 11 спецыяльнасцях. За ёй замацавана 7 дысцыплін. На кафедры працуюць: 3 доктара навук - Старавойтаў Э.І. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці), Яравая Г.У. (Будаўнічая механіка), Лявоненка Д.У. (Будаўнічая механіка, тэорыя пругкасці і пластычнасці, лікавыя метады); 1 старшы выкладчык - Козел А.Р. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці і пластычнасці, лікавыя метады, будаўнічая механіка), 1 асістэнт - Несцяровіч А.В. (Супраціўленне матэрыялаў, тэорыя пругкасці і пластычнасці); сумяшчальнік - дацэнт Паддубны А.А. (Будаўнічая механіка). Стаж працы выкладчыкаў - ад 4 да 47 гадоў. Узрост - ад 26 да 71 гадоў. Асноўныя формы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў кафедры - навуковая і педагагічная стажыроўка ў іншых ВНУ (МАІ, ГДТУ), навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БелДУТ.

Вучэбна-дапаможны персанал складаецца з вядучага інжынера Ісаковіч І.С., інжынера II катэгорыі Барысевіч Л.А.

foto kaf