Старшыня ветэранскай арганізацыі

kirik by

Кірык Уладзімір Мікалаевіч

Пасада: старшыня ветэранскай арганізацыі

Тэлефон: +375 232 95 39 53

Гісторыя


У канцы 1986 года была створана Усесаюзная арганізацыя ветэранаў вайны і працы, Узброеных сіл і праваахоўных органаў. Яе ўзначаліў вядомы палітычны і дзяржаўны дзеяч, Герой сацыялістычнай працы Кірыл Трафімавіч Мазураў.

27 сакавіка 1987 года першая канферэнцыя ветэранаў БССР абвясціла стварэнне Беларускай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

З 14 сакавіка 1987 году вядзе адлік сваёй біяграфіі Гомельская абласная арганізацыя ветэранаў. На працягу першых чатырох гадоў ёю кіраваў Герой Савецкага Саюза Рыгор Кірылавіч Дзенісенка.

Ветэранская арганізацыя Чыгуначнага раёна г. Гомеля была створана ў лютым 1987 года. Узначаліў яе Герой Сацыялістычнай працы Хурса Васіль Мікалаевіч.

25 лютага 1987 года першая канферэнцыя ветэранаў вайны і працы БелIIЧТа абвясціла стварэнне першаснай ветэранскай арганізацыі.

У першы Савет ветэранаў ўвайшлі 26 чалавек. Першым Старшынёй Савета ветэранаў быў абраны прафесар кафедры КЭР, ганаровы чыгуначнік, былы рэктар Пётр Аляксандравіч Сыцко.

Намеснікам Старшыні па працы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны быў абраны Віктар Сямёнавіч Іваноў, удзельнік ВАВ, старшы выкладчык. Намеснікам па працы з ветэранамі працы - Марыя Сцяпанаўна Шульжэнка - дырэктар музея. Сакратаром Савета ветэранаў была абраная Вольга Акiмаўна Сакалова - лабарантка кафедры КЭР, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У склад ветэранскай арганізацыі ўваходзіла 130 чалавек.

У красавіку 1991 года, у сувязі са смерцю Старшыні Савета ветэранаў, Старшынёй Савета да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Савета была абраная Марыя Сцяпанаўна Шульжэнка.

У лютым 1992 года, у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў Савета, быу праведзены справаздачна-выбарчы сход ветэранскай арганізацыі. На справаздачна-выбарным сходзе ветэранаў быў абраны 2-ой склад Савета ветэранаў у колькасці 13 чалавек. Старшынёй Савета ветэранаў быў абраны удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, дацэнт кафедры «Графіка» Павел Аляксандравіч Курачкін. Намеснікам Старшыні быў абраны ўдзельнік ВАВ, начальнік I аддзела Мікалай Гаўрылавіч Гурын. Сакратаром Савета была абраная паўторна удзельнік ВАВ Вольга Акiмаўна Сакалова. Склад ветэранскай арганізацыі складаў 150 чалавек.

Сыцко П.А.

Сыцко П.А.

Курочкин П.А.

Курачкін П.А.

Байдак В.Г.

Байдак В.Г.

У сувязі з цяжкай хваробай Старшыні Савета Курачкіна П.А., у красавіку 1994 года ў склад Савета ветэранаў быў уведзены, а затым быў абраны Старшынёй Савета начальнік Палявога навучальнага цэнтра, палкоўнік запасу Уладзімір Рыгоравіч Байдак. Быў пераабраны сакратар Савета. Ім стала Тамара Мікалаеўна Зайцава - былы старшы выкладчык.

Структура Савета была даведзена да 25 чалавек і выбудаваная па прынцыпе: кожная структура інстытута мае свайго прадстаўніка ў Савеце ветэранаў (створаны цэхавыя арганізацыі). Гэта ў значнай ступені аблегчыла кіраванне Саветам і наблізіла членаў Савета да сваіх ветэранаў.

На заседании Совета ветеранов 17 февраля 1997 года был рассмотрен и утвержден Устав первичной ветеранской организации БелГУТа.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter