Камісіяй прафсаюзнага камітэта па грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы ў адпаведнасці з планам работы прафкама штогод праводзіўся маніторынг выканання заканадаўства аб працы. Маніторынг праводзіўся на падставе Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 года № 327 «Аб дадатковых мерах па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працаўнікоў», парадку ажыццяўлення прафсаюзамі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў РБ ад 23 кастрычніка 2000 г. № 1630. Асноўная ўвага надавалася наступным пытанням: кантрактная форма найму, рэжым працоўнага часу, заработная плата, загады аб накладанні спагнанняў, прадастаўленне водпускаў, ажыццяўленне прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, выкананне ўмоў Калектыўнага дагавора.

У лютым-мае 2017 г. ва універсітэце была праведзена работа па выпрацоўцы палажэнняў і заключэння новага Калектыўнага дагавора на 2017 – 2020 гг. Для забеспячэння максімальна магчымага ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў універсітэта і стымулявання іх плённай працы з дасягненнем высокіх вынікаў вучэбна-метадычнай і навуковай дзейнасці Калектыўны дагавор быў значна абноўлены і дапоўнены, таксама быў кардынальна перапрацаваны дадатак № 1 да Калектыўнага дагавору «Палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту». Праект калектыўнага дагавора быў распрацаваны прафкамам на аснове апошніх змяненняў у заканадаўчай базе Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016 - 2018 гг. У якасці арыентыру па ўзроўні сацыяльнай абароненасці работнікаў выкарыстоўвалася таксама Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Беларускім прафсаюзам работнікаў адукацыі і навукі на 2016 - 2019 гг. Пасля абмеркавання на пасяджэннях пагаджальнай камісіі Калектыўны дагавор быў прыняты на канферэнцыі працоўнага калектыву ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» 27 красавіка 2017 г., падпісаны рэктарам і старшынёй прафсаюзнага камітэта 29 красавіка 2017 г. i зарэгістраваны Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта 2 мая 2017 г

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter