Інтэлектуальная гульня «Дзень вызвалення г. Гомеля»
- Апублікавана 26.11.2025 14:10
На факультэце кіравання працэсамі перавозак у групах УЛ-11, УЛ-21, УЛ-31 адбылася тэматычная інтэлектуальная гульня, прымеркаваная да знакавай даты ў гісторыі нашага горада - Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Студэнты праверылі свае веды гістарычных фактаў, ключавых падзей гераічнага вызвалення горада і памяці аб вялікім подзвігу савецкіх салдат.


Гульня не толькі стала пляцоўкай для інтэлектуальнага спаборніцтва, але і дазволіла моладзі яшчэ раз дакрануцца да слаўнага мінулага Гомеля, умацаваўшы сувязь паміж пакаленнямі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра «КГКР», а мадэратарам - старшыня ПА БелДУТ РГА «Белая Русь» Пішчык Уладзіслаў Генадзевіч.





Старшыня ПА БелДУТ
РГА «Белая Русь»
Пішчык У.Г.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter