Начальнік кафедры «Ваенна-спецыяльная падрыхтоўка»

bobritski

Бабрыцкі Сяргей Міхайлавіч

Тэлефон: +375 232 31 51 86
Вучоная ступень: кандыдат ваенных навук

Навукова-даследчая дзейнасць кафедры


Прафесарска-выкладчыцкім складам ваеннай кафедры выконваецца вялікая і плённая навуковая работа, якая заключаецца ў правядзенні навуковых даследаванняў, удзеле ў рознага роду навуковых канферэнцыях і семінарах, падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама ў прыцягненні курсантаў і студэнтаў у даследчую работу праз навукова-даследчыя гурткі.

Прафесарска-выкладчыцкім складам распрацаваны наступныя НДР:

1. "Удасканаленне камплектаў механізаванай прылады для механізацыі работ пры будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце чыгуначных шляхоў", 2007 год (кіраўнік: п-к Леўтрынскi В.В., выканаўцы: м-р Дзямідаў П.Р., п/п-к Квасаў С.Н.).

foto03

foto04

2. "Распрацоўка Інструкцыі па інвентарызацыі аб'ектаў тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёну", 2007 год. Праца выканана ў адпаведнасці з праграмай Саюзнай дзяржавы "Стварэнне адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак рэгіёну" сумесна з ДТрЗ МА РБ (кіраўнік: Леўтрынскi В.В., выканаўцы: м-р Дзямідаў П.Р., п-к Палто П.У.).

3. "Распрацоўка Інструкцыі па доўгаму захоўванню матэрыяльных каштоўнасцяў мабілізацыйнага рэзерву ў арганізацыях Беларускай чыгункі", 2009 год. Праца выканана па заказу Беларускай чыгункі (кіраўнік: п-к Леўтрынскi В.В., выканаўцы: п-к Гардзюк А.Р., м-р Дзямідаў П.Р., п/п-к Квасаў С.Н.).

foto05

foto06

4. "Вывучэнне існуючай сітуацыі ў раёне чыгуначнага моста ў а.п. Клёнки", 2009 год. Праца выконвалася па заказу Беларускай чыгункі (кіраўнік: п-к Леўтрынскi В.В., выканаўцы п-к Фешчанка А.П., м-р Дзямідаў П.Р.).

5. "Аналіз апорнай здольнасці разрэзных пралётных будынкаў маёмасці НЖМ-56 пад сучасныя цягніковая нагрузкі", 2011 год. Праца выконвалася ў рамках дысертацыйных даследаванняў старэйшага выкладчыка падпалкоўніка Махаева К.У. (Кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца: п/п-к Махаеў К.У.).

6. "Распрацоўка матэматычнага забеспячэння для планавання камбінаваных воінскіх перавозак з выкарыстаннем геаінфармацыйных сістэм", 2011 год. Праца выконвалася ў рамках дысертацыйных даследаванняў начальніка цыкла маёра Дзямідава П.Г. (Кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца: м-р Дзямідаў П.Р.).

7. "Удасканаленне сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак", 2011 год (кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца п/п-к Каламіец А.В.).

8. "Распрацоўка комплекснай аўтаматызаванай сістэмы (КАС) для навучання курсантаў і студэнтаў па спецыяльнай падрыхтоўцы пуцявых падраздзяленняў транспартных войскаў", 2011 год (кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца п/п-к запасу Яроцкі С. Д.).

9. "Распрацоўка тэхнічных умоў пагрузкі і мацавання табельнай маёмасці РЭМ-500", 2012 год. Праца выканана па заказу ДТрЗ (кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца Няўжынскi В.А.).

10. "Распрацоўка комплекснай сістэмы электразабеспячэння мабільных і аддаленых спажыўцоў пры правядзенні падраздзяленнямі транспартных войскаў вучэбна-практычных заняткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту", 2013 г. (Кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца: п/п-к Каралёнак Т.С.).

11. "Распрацоўка методыкі адаптацыі арганізацыйна-штатнай структуры асобнага чыгуначнага батальёна механізавання транспартных войскаў да дзеянняў у сучасных аперацыях", заканчэнне 2013 г. (Кіраўнік: п-к Гардзюк А.Р., адк. выканаўца: п/п-к Гурыновіч В.І.).

У інтарэсах Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны і ў інтарэсах ваенна-транспартнага факультэта на кафедры выкананы 14 навукова-даследчых работ.

Падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі на кафедры праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў Міністэрства абароны і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ступень магістра тэхнічных навук маюць 6 афіцэраў: п/п-к Бабрыцкі С.М. (2008 г.), п/п-к Казлоў М. Г. (2011 г.), п/п-к Кірык С.У. (2012 г.), п/п-к Гурыновіч В. І. (2013 г.), м-р Даламанюк (2015 г.). Навучанне ў завочнай аспірантуры пры УА "БелДУТ" прайшлі: п/п-к Махаеў К.У. (2010), п/п-к Каралёнак Т.С. (2014 г.).

У цяперашні час праходзяць навучанне ў аспірантуры завочнай формы навучання пры БелДУТ 4 афіцэра: п/п-к Казлоў М.Г., м-р Кірык С.У., к-н Петрусевіч В.У. Такая сур'ёзная праца не магла не даць свой плён і, як вынік, у 2012 годзе ў выніку навучання ў вочнай ад'юнктуры пры ваенна-транспартным універсітэце чыгуначных войскаў МО РФ г. Санкт-Пецярбург падпалкоўнік Бабрыцкі С. М. абараніў кандыдацкую дысертацыю і атрымаў навуковую ступень кандыдата ваенных навук.

На кафедры вядзецца вялікая праца па ўдзеле прафесарска-выкладчыцкага складу, курсантаў і студэнтаў у Міжнародных, Рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх навуковых канферэнцыях і семінарах. Традыцыяй стала штогадовае правядзенне кафедрай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай праблемам будаўніцтва і аднаўлення штучных збудаванняў.

Па выніках праведзеных канферэнцый выдаюцца зборнікі тэзісаў дакладаў. Вялікая работа праводзіцца на кафедры па распрацоўцы і ўкараненню ў навучальны працэс камп'ютэрных праграм і электронных падручнікаў (кафедрай выкарыстоўваецца 49 тэстуючых, 33 навучальных праграмы і 68 электронных падручнікаў). Вядзецца праца па забеспячэнні выкладаемых навучальных дысцыплін вучэбнымі выданнямі (падручнікамі, вучэбнымі і вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі). Па заказу Дэпартамента транспартнага забеспячэння распрацаваны: "Падручнік сяржанта транспартных войскаў. Частка 2. Тактыка-спецыяльная, спецыяльная і тэхнічная падрыхтоўка чыгуначных падраздзяленняў", "Частка 3. Тактыка-спецыяльная, спецыяльная і тэхнічная падрыхтоўка дарожна-маставых падраздзяленняў". За час існавання кафедры «Ваенна-спецыяльная падрыхтоўка» у мэтах якаснай падрыхтоўкі курсантаў і студэнтаў калектывам кафедры зроблена вялікая праца па стварэнні і ўдасканаленні вучэбна-матэрыяльнай базы.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter