Загадчык кафедры «Эканоміка транспарту»

Lipatova

Ліпатава Вольга Вадзімаўна

Тэлефон: +375 232 95 32 08
Вучоная ступень: кандыдат эканамічных навук
Вучонае званне: дацэнт

У цяперашні час кафедру «Эканоміка транспарту» ўзначальвае к.э.н., дацэнт Лiпатава Вольга Вадзімаўна. На кафедры працуюць: заг. кафедры Лiпатава В.В., дацэнты Бычэнка В.Р., Бычэнка А.У., Хадоскiна В.А., старэйшыя выкладчыкі Сыцко А.Ф., Фралянкова Г.В., Яфрэмава А.М., Бараноўская Т.А., Мiтранкова А.В., Хурса С.М., Пацёмкіна Т.Г., Фралянкова К.А., Галкіна І.У., Янчыцкая Я.В.

foto et

Кафедра займае дзве аўдыторыі: 360, 369. Аўдыторыя 360 з'яўляецца метадычным кабінетам і кабінетам загадчыка кафедры, аўдыторыю 369 займаюць выкладчыкі.

За кафедрай замацаваны 2 навучальныя аўдыторыі, на якія распрацаваны пашпарты аўдыторыі.


Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях:

1-27 01 01 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (па напрамках)»,

спецыялізацыя 1-27 01 01 05 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (чыгуначны транспарт)» (дзённае навучанне); 

спецыялізацыя 1-27 01 01 05 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (чыгуначны транспарт)» (завочнае навучанне);

1-27 01 01 06 «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (водны транспарт)» (завочнае навучанне).

1-25 01 10 «Камерцыйная дзейнасць»  (з 2018 года набор не ажыццяўляецца)


Кафедрай чытаецца звыш 50 дысцыплін для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў і звыш 10 дысцыплін для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў. Шмат увагі на кафедры надаецца студэнцкай навуковай працы. Штогод у студэнцкіх навукова-тэхнічных канферэнцыях прымае ўдзел больш за пяцьдзесят студэнтаў розных курсаў. Студэнцкія навуковыя працы публікуюць у зборніках навуковых студэнцкіх работ БелДУТ, лепшыя з іх на рэспубліканскіх конкурсах адзначаны дыпломамі розных ступеняў.


З 2004 па 2017 гады кафедрай выпушчана больш за 1500 чалавек. Кафедра выпусціла больш за 50 студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» і па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». У 2016 годзе выпускніца Маляр Ірына Іванаўна заняла ганаровае месца ў намінацыі лепшы дыпломны праект, у 2017 годзе Кiрылава Таццяна Андрэеўна атрымала грант начальніка Беларускай чыгункі.

foto3
foto4

Па выніках дыпломнага праектавання ў 2017 годзе выпускнікі кафедры Маслюкова Святлана Аляксандраўна, Шынкарэнка Юлія Аляксандраўна (навуковы кіраўнік - Лiпатава Вольга Вадзімаўна), Мiцiловiч Віктар Мікалаевіч (навуковы кіраўнік - Фралянкова Кацярына Алегаўна), Шашкова Ганна Аляксандраўна, Алейнікава Кацярына Сяргееўна (ГЛ-5) (навуковы кіраўнік - Бугаева Яўгенiя Вітальеўна) апублікавалі артыкулы ў зборніку студэнцкіх навуковых працах.

Кафедра «Эканоміка транспарту» ажыццяўляе кіраўніцтва наступнымі відамі практык: азнаямляльная, арганізацыйна-тэхналагічная, першая арганізацыйна-эканамічная, камерцыйная, другая арганізацыйна-эканамічная, вытворчая, пераддыпломная.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter