Загадчык кафедры «Інфармацыйна-кіруючыя сістэмы і тэхналогіі»

Harlap

Харлап Сяргей Мікалаевіч

Тэлефон: +375 232 95-21-42
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

Сеткавая акадэмія "CISCO"


foto01

З 2009 года студэнты 2-5 курсаў спецыяльнасці могуць прайсці навучанне ў сеткавай акадэміі Cisco (ID 3072978). Сеткавая акадэмія дазваляе палепшыць фундаментальную падрыхтоўку і стымулюе навукова-даследчую дзейнасць студэнтаў па тэорыі і практыцы праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі лакальных (LAN) і глабальных (WAN) сетак з прымяненнем агульнапрызнаных стандартаў. Студэнты кафедры прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных IT-алімпіядах: Cisco NetRiders, BIT-Cup і IT-Planet, займаючы высокія месцы.

 

foto02

Для забеспячэння студэнтаў спецыяльнасці працоўнымі месцамі заключаны дагаворы з наступнымі арганізацыямі: «ЭПАМ Сістэмз», Беларуская чыгунка, ТАА «Iнтервэйл-Гомель», OAO «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання», Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «IВА-Гомель»..

У 2016 годзе кафедрай заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з «ЭПАМ Сістэмз» – амерыканскай ІТ-кампаніяй, вытворцам заказнога праграмнага забеспячэння, якая з'яўляецца рэзідэнтам Беларускага парку высокіх тэхналогій. Адкрыта факультэцкая вучэбна-навуковая лабараторыя інфармацыйных тэхналогій «БелДУТ – ЭПАМ Сістэмз». Спецыялісты «ЭПАМ Сістэмз» праводзяць штогадовыя курсы па ІТ-тэхналогіях для студэнтам 3-4 гадоў навучання з мэтай павышэння ўзроўню падрыхтоўкі нашых студэнтаў з далейшым працаўладкаваннем.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter