Наведванне фотавыставы «Бывайце, людзі...»


22 сакавіка 2022 года, у дзень памяці ахвяраў Хатынскай трагедыі група ГТ-11 сумесна са сваім куратарам А.П. Пятровым-Рудакоўскім наведала фотадакументальную выставу  «Бывайце, людзі...», якая адкрылася ў ГДУ імя Ф. Скарыны.

123

Хатынская трагедыя з’яўляецца ўвасабленнем усяго жаху той вайны, але яна была не адзінай у Беларусі: мільёны людзей аддалі свае жыцці, тысячы гарадоў і вёсак былі знішчаныя дашчэнту і больш не адрадзіліся. Наш горад таксама пацярпеў у гады вайны і акупацыі, і забыцца пра гэта немагчыма, таму што і сёння знаходзяцца новыя і страшныя сведчанні тых далёкіх гадоў. Многія з іх і былі прадстаўлены на фотавыставе.

115

116

117

118

119

120

121

122

126

Галоўная выснова, якую можна зрабіць па выніках мерапрыемства, заключаецца ў тым, што нязменная задача для ўсіх пакаленняў і на сёння, і на будучыню – гэта зрабіць усё магчымае, каб зберагчы мір на зямлі!!!

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter