Міжкафедральны семінар


На базе кафедры «Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам» праведзены сумесны семінар Гомельскага філіяла ўніверсітэта грамадзянскай абароны і Беларускага дзяржаўнага ў ніверсітэта транспарту. Тэматыка мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне методыкі выкладання навучальных курсаў па перавозцы небяспечных грузаў і кіроўцаў палівазапраўшчыка.

Удзельнікі разгледзелі паслядоўнасць выкладу навучальных матэрыялаў на курсах па падрыхтоўцы кіроўцаў палівазапраўшчыкаў і перавозкі небяспечных грузаў, а таксама іх тэхнічнае забеспячэнне.

12

Сваім досведам правядзення заняткаў на семінары падзяліліся кіраўнікі кафедраў Гомельскага філіяла УГЗ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту – Уладзімір Капыткоў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт і Сяргей Аземша, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

13

Акрамя таго, на семінары свае даклады зрабілі аўтары праграмы «Перавозка небяспечных грузаў» Анатоль Міхальчанка, дацэнт БелДУТ, кандыдат тэхнічных навук і Сяргей Патапенка, старшы выкладчык філіяла УГЗ.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter