Да 35-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС


У межах Адзінага дня інфармавання, прымеркаванага да 35-годдзя з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, старшым выкладчыкам Яфрэмавай А.М. была праведзена дыскусія са студэнтамі гр. ГТ-21.

1

У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся пытанні, якія ўваходзяць у Дзяржаўную праграму па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Было адзначана, што дзяржава ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва, пацярпелага ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ажыццяўляе адрасную падтрымку насельніцтва па розных напрамках.

Студэнты распавялі пра тыя ільготы, якімі карыстаюцца навучэнцы школаў, студэнты.

З цікавасцю даведаліся аб тым, што ў межах «чарнобыльскай» праграмы была ажыццёўлена рэканструкцыя і пашырэнне дзіцячай абласной клінічнай бальніцы ў г. Гомелі, праведзена рэканструкцыя розных будынкаў у г.п. Брагін, у г. Ветка.

2

Студэнты не засталіся ў баку ад мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятнай даты. Так, студэнтка Шваб Ксенія паўдзельнічала ў конкурсе плакатаў, які праводзіўся ў нашым універсітэце. Намалявала карціну, на якой на фоне вясёлкавага жыцця намаляваная трагедыя, якая змяніла жыццё нашай краіны, кожнай сям’і, кожнага чалавека.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter