Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні сустрэўся са студэнтамі спецыяльнасці «Мытная справа»


23 лістапада 2020 года ў межах адзінага дня інфармавання на тэму «Грамадскі дыялог: асноўныя напрамкі развіцця Беларусі» Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні Яшкоў Фелікс Валянцінавіч правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта

1

На сустрэчы таксама прысутнічаў намеснік начальніка Гомельскай мытні Парфёнаў Сяргей Віктаравіч.

1

Падчас сустрэчы Фелікс Валянцінавіч адзначыў неабходнасць канструктыўнага дыялогу ў сучасным беларускім грамадстве, распрацоўкі стратэгічных прыярытэтаў, накіраваных на фармаванне ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.

1

Сяргей Віктаравіч падрабязна спыніўся на асноўных прапановах па развіцці Беларусі, якія былі агучаныя на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках у межах грамадскага дыялогу, які праводзіцца ў краіне.

1

Студэнты, у сваю чаргу, цікавіліся асаблівасцямі размеркавання па спецыяльнасці «Мытная справа» і праходжання службы ў мытных органах, напрамкамі падтрымкі таленавітай моладзі ў сістэме мытных органаў, значэннем ў прафесійнай дзейнасці далейшага навучання на II ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) і інш.

11

1

1

У заключэнне прарэктар універсітэта па выхаваўчай рабоце Галіна Міхайлаўна Чаянкова ад імя выкладчыкаў і студэнтаў цёпла падзякавала гасцей за цікавую і змястоўную сустрэчу, запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у працы дыскусійнай пляцоўкі ўніверсітэта ў рэжыме анлайн.

13

 

Аксана Марозава,
загадчык кафедры «Мытная справа

Фота Яраслава Яфрэмава,
Алены Белавус

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter