Атамныя дэбаты


У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і ў сувязі з увядзеннем у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі, у дзень святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння ў нашым універсітэце на кафедры «Фізіка і энергаэфектыўныя тэхналогіі» адбылася дыялогавая сустрэча. У дыскусіі ўзялі ўдзел студэнты групы СЭ-41, выкладчыкі: прафесар Аўчыннікаў Вячаслаў Міхайлавіч, Пяхота Аляксандр Мікалаевіч і прадстаўнік Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным ТЭР Новік Валерый Васільевіч.

f01

Дэбаты, на думку арганізатараў, як нельга лепш дазваляюць інфармаваць студэнтаў аб дасягненнях у энергазберажэнні, развіцці энергетыкі і новых тэхналогіях, якія прыходзяць на энергетычны рынак. Пры гэтым абраная форма дыялогу дазваляе эфектыўна фармаваць у студэнтаў грамадзянскія і прафесійныя кампетэнцыі.

f02

Дыскусію прысвяцілі абмеркаванню аспектаў працы атамных станцый і энергазберажэнню ў розных індустрыяльных кірунках. Абмяркаваныя праблемы выклікалі гарачыя дэбаты і запланаванага часу нават не хапіла, каб будучыя энергаменеджары (група СЭ-41) і прафесіяналы, якія працуюць у энергазберажэнні і ведаюць усе аспекты ягонай арганізацыі на прадпрыемствах з розных бакоў, змаглі ўсебакова іх абмеркаваць.

f03

У ходзе дыскусіі выказваліся думкі як асабістыя, так і сфармаваныя ў працэсе навучання зыходзячы з ведаў, атрыманых з розных крыніц. Удзельнікі абмеркавалі перавагі і недахопы эксплуатацыі атамных станцый. У ходзе дыскусіі меркаванні студэнтаў падзяліліся, у асноўным, на два напрамкі – прыхільнікі і праціўнікі эксплуатацыі атамных станцый.

Найбольш актыўны ўдзел у дэбатах узялі студэнты Аляксеенка Анастасія, Сцяпановіч Арцём, Дзядовіч Юлія, Мамекін Дзмітрый, Макушынская Юлія, Валасянкін Антон, Юшчанка Аліна, Буцэнка Вадзім, Свібовіч Яна, Васюк Дзмітрый. Рабяты горача выказваліся як аб станоўчых, так і аб адмоўных аспектах працы атамных станцый, а таксама аб развіцці тэхналогій, якія забяспечваюць энергазберажэнне. Прыведзеныя імі аргументы і аналіз абмяркаванай праблемы паказалі ўменне з улікам атрыманых базавых ведаў апрацоўваць інфармацыю, творча асэнсоўваць магчымасці яе прымянення, вызначаць і фармуляваць уласны пункт гледжання па дадзенай праблеме, а таксама адстойваць яе падчас дэбатаў. Пры гэтым парадавала уменне большасці ўдзельнікаў чуць і паважаць меркаванне апанентаў і арганізоўваць ўзаемадзеянне ў групе аднадумцаў.

На думку В. В. Новіка, В. М. Аўчыннікава і А. М. Пяхоты, якія ацэньвалі дэбаты, рабяты праявілі годныя веды па абмяркаваных надзённых тэмах, звязаных з энергазберажэннем. Акрамя таго, удзельнікі праявілі шырокі кругагляд, яки грунтуецца на перспектыўным бачанні развіцця эканомікі, электратранспарту, а таксама з улікам сталай патрэбы насельніцтва ў паляпшэнні ўмоваў жыцця. У цэлым, большасць удзельнікаў прыйшлі да высновы, што мірная атамная энергетыка мае больш станоўчых бакоў, чым адмоўных.

Падводзячы вынікі дыскусіі, Новік Валерый Васільевіч распавёў аб перспектыўных планах развіцця энергазберажэння ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб дасягненнях за гэты перыяд. Так, напрыклад, развіццё энергазберажэння па ўзроўні энергаёмістасці зраўнялася з такімі развітымі краінамі, з падобнымі кліматычнымі ўмовамі, як Канада і Фінляндыя. Ён таксама падкрэсліў зацікаўленасць Дэпартамента па энергазберажэнні ў тым, каб нашыя сустрэчы былі больш частымі, з магчымасцю абмеркавання і выказвання ўсіх меркаванняў.

Пяхота А.М.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter