Пераможца трэцяга працоўнага семестра «Лета-2020»


На базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылося закрыццё гарадскога трэцяга працоўнага семестра «Лета-2020».

Мерапрыемства ўключыла ў сябе ўшаноўванне лепшых студэнцкіх атрадаў, камандзіраў, камісараў.

Лепшы будаўнічы атрад, які працуе ў ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 2», – «Адрэналін» імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Дзенісенка.

Лепшы камісар будаўнічага атрадаЛунеўскі Ілля Віктаравіч, атрад «Адрэналін» імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Дзенісенка.

Лепшы штаб сярод вышэйшых установаў адукацыі«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».

8

4

Урачыстая цырымонія закрыцця абласнога трэцяга працоўнага семестра-2020 прайшла 16 кастрычніка ў АКЦ.

Тут вызначылі лепшыя студатрады, штабы, а таксама лепшых камандзіраў, камісараў і наймальнікаў у рэгіёне.

Падзячным лістом старшыні абласнога камітэта за актыўны ўдзел у рэалізацыі студатрадаўскага руху Гомельскай вобласці ў 2020 годзе ўзнагароджаны штаб працоўных спраў ПА ГА «БРСМ» БелДУТ і за добрасумленную працу і якасную работу на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі быў узнагароджаны студэнцкі Будаўнічы атрад «Чэмпіёны».

Лепшы камандзір атрада, які працуе на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, – Рабека Максім Андрэевіч, атрад «Чэмпіёны» імя Героя Савецкага Саюза Ф. Я. Кухарава.

Лепшы камандзір будаўнічага атрадаПетрушэнка Мікіта Міхайлавіч, студэнцкі атрад «Палессе» імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Дзенісенка.

Лепшы камандзір атрада, які працуе на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус абласной моладзевай будоўлі, – Капшукоў Антон Аляксандравіч, студэнцкі будаўнічы атрад «БелДУТавец» імя Герояў Савецкага Саюза братоў Лізюковых.

Найлепшы будаўнічы атрад«Палессе» імя Героя Савецкага Саюза Рыгора Дзенісенка.

Лепшы атрад, які працуе на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, – атрад «Чэмпіёны» імя Героя Савецкага Саюза Ф. Я. Кухарава.

Лепшы штаб працоўных спраў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» – установы вышэйшай адукацыі ШПС ПА ГА «БРСМ» БелДУТ.

2

1
2

3

6

7

9

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter