Пасяджэнне КТН СНД 2020


17 лістапада 2020 года на базе анлайн-пляцоўкі Транспартнага тыдня 2020, якi традыцыйна праходзіць у Маскве, адбылося пасяджэнне Савета па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай транспартнай нарады Садружнасці Незалежных Дзяржаў (КТН СНД).

1

Мадэратарам пасяджэння традыцыйна выступаў Прэзідэнт Расійскага ўніверсітэта транспарту (МIIТ), Старшыня Савета Левін Барыс Аляксеевіч. Барыс Аляксеевіч выступіў з прывітальным словам перад удзельнікамі пасяджэння, адзначыўшы спецыфіку і фармат яго правядзення ў 2020 годзе, якія лішні раз характарызуюць той факт, што прадстаўнікі транспартнай адукацыі і навукі лёгка спраўляюцца з любымі выклікамі часу.

2

У сваім выступе Левін Б.А. ахарактарызаваў важкі аб'ём работ, якія выканаў РУТ (МIIТ) за год, які прайшоў з моманту прызнання універсітэта ў якасці базавай арганізацыі КТН СНД па транспартнай адукацыі.

У дакладзе рэктара РУТ (МIIТ) Клімава Аляксандра Аляксеевіча былі разгледжаны канцэптуальныя аспекты развіцця транспартнай адукацыі да 2035 года.

4

У якасці наступнага дакладчыка выступіў рэктар нашага універсітэта Кулажанка Юрый Іванавіч з дакладам на тэму «Інтэграцыйная функцыя і аспекты супрацоўніцтва ВНУ і навуковых арганізацый краін СНД».

3

Пасля выступлення Юрыя Іванавіча мадэратар пасяджэння Савета КТН СНД Левін Б.А. з задавальненнем адзначыў, што без папярэдняй узгодненасці тэм даклада задачы развіцця транспартнай адукацыі і навукі, а таксама інтэграцыі ВНУ і навуковых цэнтраў СНД, якія неабходна вырашаць у бліжэйшай перспектыве, бачацца намі практычна ідэнтычна. Менавіта гэта з'яўляецца залогам паспяховага вырашэння пытанняў, звязаных з уніфікацыяй падрыхтоўкі па транспартных спецыяльнасцях і дысцыплінах.

5

На працягу перыяду пасяджэння Савета па адукацыі і навуцы КТН СНД выступілі дакладчыкі з нашых ВНУ-партнёраў: Амiргалiева С.Н., рэктар Казахскай акадэміі транспарту і камунікацый імя Тынышпаева, Андрончаў І.К., рэктар Самарскага дзяржаўнага ўніверсітэта пуцей зносiн, Анашкiна Н.Ю., прарэктар па міжнародных сувязях Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта пуцей зносiн, Гарлiцкi Я.І., прарэктар Дальнеўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта пуцей зносiн, Куцэнка С.М. і Ліўшыц А.В., прарэктары Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта пуцей зносiн, прадстаўнікі БелдарНДІ, Ташкенцкага дзяржаўнага транспартнага ўніверсітэта, Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта пуцей зносiн.

У канцы пасяджэння Савета па адукацыі і навуцы пры КТН СНД адбылася дыскусія па разгледжаных пытаннях і выпрацаваны праект выніковай рэзалюцыі, у склад якой былі ўнесены канкрэтныя прапановы дакладчыкаў. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што рашэнне вынесенае Саветам на Каардынацыйную транспартную нараду СНД будзе садзейнічаць пашырэнню функцыяналу ВНУ і навуковых Цэнтраў у далейшай інтэграцыі нацыянальных эканомік і транспартных сістэм краін-удзельніц СНД.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter