Прайшоў рэспубліканскі студэнцкі форум «За намі будучыня»
- Апублікавана 03.11.2020 14:29
Рэспубліканскі студэнцкі форум «За намі будучыня» для лідараў БРСМ навучальных установаў Беларусі прайшоў на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў г.Магілёве.
Удзел у форуме ўзялі сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» БелДУТ Глушак Елізавета і студэнтка першага курса факультэта кіравання працэсамі перавозак Халаімава Аліна.
Праграма была распісаная па хвілінах (навуковае падарожжа па ўніверсітэцкіх дасягненнях, словы наказу і Адкрыты дыялог з кіраўніцтвам горада і ўстановы адукацыі), як і актыўнасць у сацыяльных сетках.
Тры дні форуму «За намі будучыня» прайшлі на адным дыханні.
Першы дзень быў насычаны. Былі майстар-класы «Моладзевае лідарства», «Сакрэты ўпэўненага выступлення на сцэне» ад Кудасава Віталія Іванавіча – дырэктара Магілёўскай абласной МіжГалактычнай Лігі КВЗ, «Узаемадзеянне са СМІ» ад Міханавай Ніны – галоўнага рэдактара дырэкцыі радыё, «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”».
Другі дзень таксама складаўся з розных блокаў майстар-класаў ад розных прамоўцаў: Табагары Марыям – карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці», Кастэнка Юлія дырэктар, сузаснавальнік ТАА «Бізнэс горад». Затым, пасля блокаў, была вячэрняя праграма, дзе студэнты БРУ правялі экскурсію па горадзе Магілёве.
У трэці дзень былі падведзены вынікі, дзе кожны ўдзельнік форуму мог выказаць сваё меркаванне аб трохдзённым моладзевым форуме «За намі будучыня».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter